Цёплае адзенне, цёплае памяшканне. Грэемся натуральным чынам Як толькі слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за 0 градусаў, у нашых "шыротах" пачынаецца час галалёдных і холадавых траўмаў. Людзі падаюць, пераахалоджваюцца і абмарожваюцца. І прычынай таму -- не толькі "надвор'е" (прычым надвор'е не столькі марознае, колькі ветранае і вільготнае), не толькі неідэальная работа камунальных службаў, але і парушэнне жыццесцвярджальных прынцыпаў тэхнікі бяспекі, правілаў дарожнага руху, цвярозага ладу жыцця... [далей]
Ці будуць беларускія навукоўцы ездзіць на "Ферары"? Беларускія і замежныя вучоныя, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў падзяліліся досведам па камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак на семінары, арганізаваным у рамках праграмы Еўрапейскай камісіі TAІEX пры садзеянні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
[далей]
Несакрэтныя матэрыялы прафесара Штэйнера, альбо Змаганне з "культурнымі комплексамі" праз чытанне Беларусы -- "прасунуты" народ, зразумела я пасля размовы з Іванам Штэйнерам, прафесарам Гомельскага універсітэта імя Францыска Скарыны. За апошні час Іван Фёдаравіч быў удзельнікам шматлікіх з'ездаў славістаў у Польшчы, Славеніі, Македоніі, дзе паслухаў, як на ўсіх мовах даклады гучаць, ды кожны пра сваю літаратуру распавядае. І стала яму крыўдна за нашу культуру, якая знаходзіцца на ўзроўні іншых славянскіх, але ад уласнай сціпласці сама ж і пакутуе, не разумеючы сваёй значнасці.
[далей]
Рыгор Шырма: вялікі ў славе і просты ў жыцці 21 студзеня 2012 года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Раманавіча Шырмы. Мой дзед, Аляксандр Васільевіч, з 1955-га па 1970-ы працаваў артыстам Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР пад мастацкім кіраўніцтвам Р.Р. Шырмы. Ён нават надрукаваў кнігу пра Рыгора Раманавіча, а сёння дзеліцца некаторымі сакрэтамі з чытачамі "Звязды".[далей]
Кластары па-маладзечанску,
альбо Які эканамічны патэнцыял мае спадчына Агінскага?
У сталіцы леташніх рэспубліканскіх "Дажынак" актыўна вядуцца работы па ўкараненні адразу дзвюх унікальных для Беларусі і краін СНД бізнэс-структур — кластараў. Што яны сабой уяўляюць, чым адрозніваюцца ад іншых эканамічных суб'ектаў, якую падтрымку змогуць аказаць мясцоваму прадпрымальніцтву, мы папрасілі расказаць аўтара стратэгічных планаў развіцця абодвух кластараў, першага віцэ-старшыню Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра СІВУХУ.
[далей]
Уладзімір Карагін: "У складаных умовах прадпрымальнікі паказалі сябе дастойна" На прэс-канферэнцыі Уладзімір КАРАГІН, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад 2011 года, а таксама расказаў, чаго беларускі бізнэс чакае ў наступным годзе[далей]
Пашыраны пошук
Прыклады выкарыстання пошуку: кветка даведнік
- Знаходзіць радкі, якія ўтрымліваюць па меншай меры адно з гэтых слоў. +кветка +даведнік
- Знаходзіць радкі, якія ўтрымліваюць абодва словы. +кветка даведнік
- Знаходзіць радкі, якія ўтрымліваюць слова "кветка", але ранг радкі вышэй, калі яна таксама змяшчае слова "даведнік". +кветка -даведнік
- Знаходзіць радкі, якія ўтрымліваюць слова "кветка", але не змяшчаюць слова "даведнік". Квет*
- Знаходзіць радкі, якія ўтрымліваюць слова "Квета" або "кветка" або "кветку або" кветцы ". "нясу кветку"
- Знаходзіць радкі, якія ўтрымліваюць словазлучэнне "нясу кветку", але не "нясу прыгожую кветку".
Краіны ОПЕК прызналі кнігі Данцовай альтэрнатыўнай крыніцай паліва.
— Як там твая жонка?
— Ведаеш, трыццаць кіло таму яна падабалася мне больш.
Неяк прызначылі сустрэчу. На апошнія грошы тэлефаную чалавеку і кажу, што чакаю ў гандлёвым цэнтры каля ёлкі. Даю адбой, і тут нейкі мужычок прыходзіць, разбірае і выносіць ёлку.