Местное самоуправление
Чырвоная змена
Краiна здароўя
Свая справа
Твае Правы
Купi лепшае
Жырандоля
30
лiпеня 2010 г.
№ 147 (26755)
   Старая версiя      
|   RSS


Праграма ТБ на тыдзень
 [далей]

ЧЫТАЙЦЕ Ў БЛІЖЭЙШЫ ЧАС НА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ [далей]


Купалаўскаму тэатру вернуць гістарычны твар
Але ў новым лагатыпе тэатра не будзе партрэта Купалы.
Каля 200 мільярдаў беларускіх рублёў будзе каштаваць рэалізацыя праекта. У аснову паклалі вяртанне будынку гістарычнага выгляду, які быў страчаны ўжо пасля вайны
 [далей]
 
Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспулікі Беларусь
комиссия таможенного союза
Міністэрства Iнфармацыі Рэспублікі Беларусь
Совет республики
Органы государственного управления
нацыянальны правы інтэрнэт-партал
Интернет- портал "МОЛОДЁЖ БЕЛАРУСИ"
Общенациональное телевидение
Белта
 

10 сакавiка 2010 года
№ 9 (15612)

Замест дзелавога стылю адзення — школьная форма?

"Iдэю вяртання да адзiнай школьнай формы Мiнiстэрства адукацыi не падтрымае, паколькi такi кардынальны крок можа справакаваць сацыяльны выбух у грамадстве", — пра гэта заявiў на першым у гэтым годзе пасяджэннi Каардынацыйнага савета па пытаннях увядзення адзення дзелавога стылю намеснiк мiнiстра адукацыi нашай краiны i старшыня Каардынацыйнага савета Казiмiр Фарыно.

Трэба патлумачыць, што ў вяртаннi ў школу школьнай формы зацiкаўленыя ў першую чаргу зусiм не педагогi i не бацькi, а вытворцы i гандаль. Згодна з праведзенымі падлікамі, вяртанне школьнай формы дазволiла б павялiчыць аб'ёмы продажу адзення для школьнiкаў больш чым у пяць разоў. Для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi вяртанне да школьнай формы азначала б загрузку магутнасцяў, гарантаваную рэалiзацыю прадукцыi i адсутнасць канкурэнцыi з боку рэчавых рынкаў, куды, не сакрэт, нярэдка накiроўваюцца ў пошуках адзення беларускiя сем'i. З аднаго боку, кiраўнiцтва канцэрна "Беллегпрам" можна зразумець: рыхтаваць штогод да навучальнага года больш чым паўтары сотнi новых мадэляў — звышскладаная задача, прычым мадэльерам трэба дагадзiць адначасова густам i малодшых школьнiкаў, i прыдзiрлiвых падлеткаў, якiя iмкнуцца да iндывiдуальнасцi, i ўпiсацца пры гэтым у рамкi паняцця "дзелавы стыль". А вось аддача не заўсёды апраўдвае ўкладзеныя намаганнi. Штогод на складах цi ў прадпрыемствах гандлю застаюцца рэшткi калекцый. Пакупнiкi крытыкуюць змрочныя колеры i занадта колкiя тканiны, нездавальняючыя эксплуатацыйныя характарыстыкi адзення i захапленне нашых швейнiкаў "сiнтэтыкай". Праўда, летась такiх крытычных водгукаў гучала значна менш. Тым не менш, вяртанне да ўнiфiкаванага адзення — вельмi прывабная перспектыва для вытворцаў: апрануць 960 тысяч беларускiх школьнiкаў — больш чым салiдны заказ.

— Мы можам падтрымаць iдэю звужэння мадэльнага рада адзення дзелавога стылю для школьнiкаў, але толькi не школьную форму, — дадаў Казiмiр Фарыно. — Нават уводзячы ў школе дзелавы стыль адзення, мы дзейнiчалi паэтапна — пачыналi рэалiзоўваць новую палiтыку з пачатковай школы. Была праведзена каласальная работа i з вытворцамi, i з педагогамi, i з бацькамi. Для папулярызацыi дзелавога стылю i выхавання густу ў падрастаючага пакалення ва ўсiх рэгiёнах ладзiлiся дэманстрацыi калекцый прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам", праводзiлiся агульнашкольныя канферэнцыi i iнтэрнэт-заняткi "Дзелавы стыль адзення беларускага школьнiка". Адным словам, мы дзейнiчалi не метадам прымусу, якi б даў адваротны эфект, а метадам пераканання. У наступным годзе ў школах з'явiцца новы факультатыў "Кароткi курс сучаснага этыкету для вучняў 8—11-х класаў", дзе шмат увагi будзе надавацца знешняму выгляду навучэнцаў. Школьнiкам будуць расказваць пра вельмi цiкавыя рэчы: пра стыль у адзеннi, манеру весцi размову, правiлы паводзiнаў i iншыя рэчы, без якiх немагчыма падтрымлiваць рэпутацыю дзелавога чалавека.

На думку Казiмiра Фарыно, ёсць сэнс пачаць звужаць мадэльны рад зноў-такi з малодшага школьнага ўзросту. Спачатку трэба вывучыць попыт i ўжо на падставе атрыманай iнфармацыi запускаць самыя папулярныя мадэлi ў вытворчасць. Фатаграфii мадэляў можна размясцiць на сайце Мiнiстэрства адукацыi, Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама, канцэрна "Беллегпрам", Мiнiстэрства гандлю, i няхай бацькi i школьнiкi галасуюць, выказваюць свае меркаваннi. "У пералiку мадэляў для школьнiкаў павiнны застацца толькi лепшыя ўзоры, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — З хлопчыкамi нам будзе прасцей, а вось з дзяўчынкамi, прадбачу, будуць праблемы..."

Дарэчы, не падтрымалi iдэю вяртання да школьнай формы адзiнага ўзору i iншыя члены Каардынацыйнага савета: нi Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама, нi сталiчны гандаль, нi медыкi. У сталiцы рэалiзуецца пятая частка ад агульных аб'ёмаў адзення, што шыецца для школьнiкаў, i калi, скажам, у Доме гандлю "На Нямiзе" павесiць на вешалцы тры-чатыры мадэлi хлапчуковых касцюмаў, то на прадаўцоў тут жа абрынецца хваля абурэння з боку пакупнiкоў. У гэтым нiхто не сумняваецца.

— Мне не аднойчы даводзiлася тлумачыць бацькам, чаму iх дзецям нельга хадзiць у школу ў джынсах, — паведамiла начальнiк упраўлення адукацыi Камiтэта па адукацыi Мінгарвыканкама Зоя Хахлова. — А iмкненне пераапрануць iх у форму падлеткi i ўвогуле могуць успрыняць як замах на сваю асобу. У любым выпадку выхаваўчую работу трэба пачынаць не са школьнiкаў, а з iх бацькоў, а тыя — супраць школьнай формы. I нам трэба гэта ўлiчваць.

— На маю думку, нi ў якiм разе нельга вяртацца да адзiнай школьнай формы, — агучыла пазiцыю медыкаў урач-гiгiенiст аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Алена Хмара. — Увядзенне дзелавога стылю адзення ў школе стымулявала i вытворцаў, i гандаль. Нашы швейнiкi навучылiся шыць разнастайнае i вельмi якаснае адзенне, здольнае задаволiць нават самага прыдзiрлiвага пакупнiка. Айчынныя тканiны значна палепшылiся. Адзiная заўвага з боку медыкаў — мы назiраем пэўнае захапленне выпускам святочнага адзення. У мадэлях, якiя трапляюць у катэгорыю "святочнае адзенне", дапускаецца стопрацэнтнае ўтрыманне сiнтэтычных валокнаў, такое адзенне не адпавядае нормам па паветрапранiкальнасцi i гiграскапiчнасцi i не падыходзiць для пастаяннага нашэння, хоць i выглядае вельмi прывабна. У асобных рэгiёнах доля "святочнага адзення" вагалася ў агульным асартыменце ад 20 да 60 працэнтаў. Гэта зашмат.

Ёсць сур'ёзныя прэтэнзii i да беларускага абутку. Усiм вядома, што бацькам сёння даводзiцца набываць для дзяцей дарагi iмпартны абутак, таму што яны разумеюць, што якасны абутак — гэта прафiлактыка i плоскаступнёвасцi, i праблем з фармiраваннем постацi, i многiх iншых праблем. А на здароўi дзяцей не зэканомiш, тым больш што беларускi абутак танным таксама не назавеш, а насiць яго без слёз немагчыма. Ёсць пытаннi па заплечнiках для школьнiкаў i спартыўным адзеннi. У нашай краiне для малодшых школьнiкаў шыюцца аблегчаныя заплечнiкi, чаго не робяць, напрыклад, у Расii — там вага ранца аднолькавая i для пяцiкласнiка, i для выпускнiка. I беларускiя медыкi небеспадстаўна ганарацца такiм дасягненнем (абмежаванне па вазе было ўведзена па iх прапанове), асаблiва калi ўлiчыць, колькi падручнiкаў i iншых школьных прыналежнасцяў будзе пакладзена ў той заплечнiк. Аднак фурнiтура i знешнi выгляд ранцаў далёкiя ад iдэала. "А беларускiя школьнiкi вартыя самых якасных i лепшых тавараў", — упэўнены Казiмiр Фарыно.

Надзея НIКАЛАЕВА.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 


Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада [далей]


Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій
у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім
на 12,5 працэнта
 [далей]
[Чытаць усе]
 


Ежа, якая нас забівае  [далей]


На будаўнічы брак у Мінску можна паскардзіцца на гарачую лінію па нумары 227-51-28 [далей]
[Чытаць усе]
 
2010-07-29 18:15
Сем пажараў — з-за маланкі

2010-07-29 18:08
А.Лукашэнка даў даручэнні па ўдасканаленню работы следчага апарату органаў пракуратуры Беларусі

2010-07-29 17:56
У Беларусі не плануецца забараняць торэнты

2010-07-29 17:44
Колькасць бочак з хімікатамі, якія "сплылі" ў Сунгары, недаацанілі ў тры разы

2010-07-29 17:39
Беларускія кампаніі могуць размяшчаць рэкламу на замежных інтэрнэт-рэсурсах

[Усе навiны]

СКРАЛІ АЎТО І, ЛІЧЫ, ВЯРНУЛІ!
У Полацку асуджаны два злодзеі, якія скралі "Жыгулі" восьмай мадэлі [далей]
РЭЎНАСЦЬ — ХРАНІЧНАЯ ХВАРОБА?
З-за рэўнасці забіла дзвюх саперніц [далей]
[Чытаць усе]
 


ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку  [далей]


Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі
для дакументальных фільмаў
 [далей]


ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ
У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І?
Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
 [далей]


"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"  [далей]
[Чытаць усе]
 


Шведскія таты могуць...
А беларускія?
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Запрашаем
да супрацоўніцтва!


Газета "Звязда" — гарантыя дзелавога поспеху
на беларускім рынку.
 [далей]

Zapraszamy do współpracy!

Gazeta „Zwiazda” —
gwarancją
handlowego sukcesu
na białoruskim rynku.
 [далей]

Wіr laden Sie zur Zusammenarbeit ein!

"Geografie der geschäftlichen Zusammenarbeit:
die Bundesrepublik Deutschland"
 [далей]

We invite you to cooperate!

The newspaper “Zvyazda”
is the guarantee of business success at the Byelorussian market
 [далей]

Приглашаем
к сотрудничеству!


География делового сотрудничества:
СНГ
 [далей]

We invite you to cooperate!

“The geography
of busіness cooperation: Аsia”
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Пытанні і адказы «Звяздарыначкі»,
ВЫНІКІ І ПЕРАМОЖЦЫ

 [далей]

ВЫЗНАЧАЕМ
ПАДЗЕЮ ТЫДНЯ
ВЫЗНАЧАЕМ
АСОБУ ТЫДНЯ
 [далей]
[Чытаць усе]
 
Памятаеце, зімой, у маразы, казалі: "Дзе гэта ваша глабальнае пацяпленне?! А ну пакажыце яго!" Ну што, паглядзелі?

***

Дыялогі ў сеціве.

— Здагадайся, што я раблю, каб асвяжыцца?

— Я баюся )

— Гэта ніяк не звязана з вадой.

— І як?

— Суну галаву ў шафу.

— ?..

— За акном +36, у кватэры +34, у шафе.. +29! )

***

У мужчынскай адзежы ўсё павінна быць функцыянальна — калі ўжо ты носіш гальштук, дык ён павінен прынамсі затуляць адсутнасць гузікаў.

[далей]

 
 
Курсы замежных валют, устаноўленыя НБ РБ
з 29.07.2010 г. (для б/н разлікаў)
 
Долар ЗША
2975,00 руб.
Еўра
3876,13 руб
Рас. рубель
98,45 руб.
Укр. грыўня
377,01 руб.
 
 
RATING ALL.BY