Местное самоуправление
Чырвоная змена
Краiна здароўя
Свая справа
Твае Правы
Купi лепшае
Жырандоля
30
лiпеня 2010 г.
№ 147 (26755)
   Старая версiя      
|   RSS


Праграма ТБ на тыдзень
 [далей]

ЧЫТАЙЦЕ Ў БЛІЖЭЙШЫ ЧАС НА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ [далей]


Купалаўскаму тэатру вернуць гістарычны твар
Але ў новым лагатыпе тэатра не будзе партрэта Купалы.
Каля 200 мільярдаў беларускіх рублёў будзе каштаваць рэалізацыя праекта. У аснову паклалі вяртанне будынку гістарычнага выгляду, які быў страчаны ўжо пасля вайны
 [далей]
 
Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспулікі Беларусь
комиссия таможенного союза
Міністэрства Iнфармацыі Рэспублікі Беларусь
Совет республики
Органы государственного управления
нацыянальны правы інтэрнэт-партал
Интернет- портал "МОЛОДЁЖ БЕЛАРУСИ"
Общенациональное телевидение
Белта
 

Раслiнны куцюр

Беларускiя князёўны з Магiлёва робяць акцэнт на зёлках

Кароны з кветак i прутоў, упрыгажэннi з апельсiнавых корак i арэхавых шкарлупiнаў, i нарэшце, спаднiца з капусты i топ з буракоў. На ўсё гэта здатныя аматары раслiннага адзення з Магiлёўскай вобласцi.

Конкурс строяў, зробленых з выкарыстаннем раслiнаў, кветак i любога прыроднага матэрыялу, праходзiць у Магiлёўскай вобласцi дзясятак гадоў. Сёлета на "Рамонку-2010" умельцы з гарадоў i сельскiх раёнаў паказалi каля 200 строяў.

Вельмi ўразiла калекцыя "Беларускiя князёўны", створаная ў студыi фiтадызайну Магiлёўскага цэнтра экалагiчнага выхавання.

— Ідэя — у спалучэннi раслiнаў з нацыянальным беларускiм каларытам, — тлумачыць кiраўнiк студыi фiтадызайну Валянцiна Новiк. — Мы вырашылi вярнуцца ў сярэднявечча, да дваранскага строю, але ўпрыгожанага ў фiтастылi.

Статныя дзяўчыны ў сукенках, аздобленых раслiнамi, i ў арыгiнальных каронах выглядаюць шыкоўна, сапраўднымi князёўнамi. Аснова — тканiна, а ўпрыгажэннi — кветкi, лiсце, пруты i ўвогуле любы прыродны матэрыял iдзе ў справу.

— Паглядзiце: гэта лiсце барвiнку, засушаныя жамчужнiца i васiлькi, ракавiнкi, шкарлупiны грэцкiх арэхаў i фiсташак, гарбузовыя семачкi, костачкi слiў i алычы, — паказвае аздабленне княскiх строяў i нагрудныя ўпрыгажэннi Валянцiна.

На тэрыторыi цэнтра экалагiчнага выхавання, схаванай у глыбiнi прыватнага сектара амаль у цэнтры Магiлёва, увесну саджаюць i ўлетку старанна вырошчваюць раслiнны матэрыял, з дапамогай якога на свет i з'яўляюцца новыя калекцыi адзення ў студыi фiтадызайну.

— Я прыйшла ў студыю ў пачатку навучальнага года, — расказвае 14-гадовая вучанiца школы № 31 Веранiка Бараўская. — Мне спадабалася рабiць прыгожыя рэчы сваiмi рукамi. Цяпер магу стварыць любыя сувенiры з прыроднага матэрыялу. На гэта не патрэбны вялiкiя выдаткi, а падарунак будзе арыгiнальны, непаўторны.

Калекцыя "Беларускiя князёўны", як i многае iншае на конкурсе "Рамонак", не мае нiякага прыкладнога значэння. Гэта строi "ад куцюр" альбо, як кажуць у студыi, — для душы. На вулiцу ў такiм не выйдзеш — у натоўпе скамечацца i згубяцца ўсе ўпрыгажэннi, можна толькi прайсцiся па подыуме пад зачараванымi ад прыгажосцi поглядамi гледачоў.

— Цяпер ва ўсiм свеце аддаюць перавагу натуральным тканiнам i матэрыялам, хоць яны i даражэйшыя за штучныя, — кажа дырэктар цэнтра экалагiчнага выхавання Людмiла Шапялевiч. — Верагодна, што ў будучынi з'явяцца новыя тэхналогii, якiя дазволяць падобныя раслiнныя строi зрабiць паўсядзённым адзеннем. Пакуль жа на аснове фiтадызайну мы вучым ашчаднаму i адказнаму стаўленню да навакольнага асяроддзя. Вучым любiць разнастайнасць прыроды i захоўваць усё жывое вакол нас.

Калекцыi раслiнных строяў, якiя дэманструюцца публiцы на конкурсе "Рамонак", вельмi ўражваюць. Магiлёўскi цэнтр пазашкольнай працы "Пунсовыя ветразi" прадэманстраваў "Золата Алiмпа": iльняныя тогi, упрыгожаныя саломкай. Эфектна выглядае калекцыя "Зорная феерыя", якую прыдумалi ў магiлёўскай школе № 38: яркiя саламяныя зоркi на цёмна-сiнiх сукенках.

— Саломка на цёмных тканiнах — гэта заўсёды прыгожа, — каментуе Людмiла Шапялевiч. — Якраз вечаровыя сукенкi з саламянымi аплiкацыямi можна было б, у прынцыпе, ужываць у звычайным жыццi.

А ў магiлёўскай школе № 37 вырашылi, што самы прыдатны матэрыял для фiтастрою — гэта апельсiны, i назвалi сваю калекцыю "Апельсiнавы рай". Усе ўпрыгажэннi зробленыя з сушаных апельсiнавых корак, i лагiчна завяршае аранжавую кампазiцыю капялюш з апельсiнамi. Выхад гэтай калекцыi суправаджаўся ароматэрапiяй: пах апельсiнаў даносiўся да апошнiх радоў у зале.

Для стварэння раслiнных строяў у трапiчным стылi выкарыстоўваецца модны ва ўсiм свеце сезаль. Але сенсацыяй стаў строй, дзе спаднiцу зрабiлi з капусных лiстоў, а топ — з кружкоў бурака. Вось гэта сапраўдны куцюр!

Iлона Iванова.

Фота Iрыны Савосiнай.

 


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 


Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада [далей]


Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій
у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім
на 12,5 працэнта
 [далей]
[Чытаць усе]
 


Ежа, якая нас забівае  [далей]


На будаўнічы брак у Мінску можна паскардзіцца на гарачую лінію па нумары 227-51-28 [далей]
[Чытаць усе]
 
2010-07-29 18:15
Сем пажараў — з-за маланкі

2010-07-29 18:08
А.Лукашэнка даў даручэнні па ўдасканаленню работы следчага апарату органаў пракуратуры Беларусі

2010-07-29 17:56
У Беларусі не плануецца забараняць торэнты

2010-07-29 17:44
Колькасць бочак з хімікатамі, якія "сплылі" ў Сунгары, недаацанілі ў тры разы

2010-07-29 17:39
Беларускія кампаніі могуць размяшчаць рэкламу на замежных інтэрнэт-рэсурсах

[Усе навiны]

СКРАЛІ АЎТО І, ЛІЧЫ, ВЯРНУЛІ!
У Полацку асуджаны два злодзеі, якія скралі "Жыгулі" восьмай мадэлі [далей]
РЭЎНАСЦЬ — ХРАНІЧНАЯ ХВАРОБА?
З-за рэўнасці забіла дзвюх саперніц [далей]
[Чытаць усе]
 


ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку  [далей]


Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі
для дакументальных фільмаў
 [далей]


ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ
У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І?
Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
 [далей]


"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"  [далей]
[Чытаць усе]
 


Шведскія таты могуць...
А беларускія?
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Запрашаем
да супрацоўніцтва!


Газета "Звязда" — гарантыя дзелавога поспеху
на беларускім рынку.
 [далей]

Zapraszamy do współpracy!

Gazeta „Zwiazda” —
gwarancją
handlowego sukcesu
na białoruskim rynku.
 [далей]

Wіr laden Sie zur Zusammenarbeit ein!

"Geografie der geschäftlichen Zusammenarbeit:
die Bundesrepublik Deutschland"
 [далей]

We invite you to cooperate!

The newspaper “Zvyazda”
is the guarantee of business success at the Byelorussian market
 [далей]

Приглашаем
к сотрудничеству!


География делового сотрудничества:
СНГ
 [далей]

We invite you to cooperate!

“The geography
of busіness cooperation: Аsia”
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Пытанні і адказы «Звяздарыначкі»,
ВЫНІКІ І ПЕРАМОЖЦЫ

 [далей]

ВЫЗНАЧАЕМ
ПАДЗЕЮ ТЫДНЯ
ВЫЗНАЧАЕМ
АСОБУ ТЫДНЯ
 [далей]
[Чытаць усе]
 
Памятаеце, зімой, у маразы, казалі: "Дзе гэта ваша глабальнае пацяпленне?! А ну пакажыце яго!" Ну што, паглядзелі?

***

Дыялогі ў сеціве.

— Здагадайся, што я раблю, каб асвяжыцца?

— Я баюся )

— Гэта ніяк не звязана з вадой.

— І як?

— Суну галаву ў шафу.

— ?..

— За акном +36, у кватэры +34, у шафе.. +29! )

***

У мужчынскай адзежы ўсё павінна быць функцыянальна — калі ўжо ты носіш гальштук, дык ён павінен прынамсі затуляць адсутнасць гузікаў.

[далей]

 
 
Курсы замежных валют, устаноўленыя НБ РБ
з 29.07.2010 г. (для б/н разлікаў)
 
Долар ЗША
2975,00 руб.
Еўра
3876,13 руб
Рас. рубель
98,45 руб.
Укр. грыўня
377,01 руб.
 
 
RATING ALL.BY