24 Люты, субота

Вы тут

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата


Серыя “раманаў прыгодніцкіх і фантасмагарычных” вядомай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай знаёміць чытачоў з захапляльнымі прыгодамі шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вернага спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка. Падзеі ў творах адбываюцца ў XVIII стагоддзі – у эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў.

У першых трох частках галоўным героям давялося пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, ажывіць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіць сапраўднага цмока, зарабіць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе, разблытаць магнацкія інтрыгі вакол трона Рэчы Паспалітай, адправіцца ў падарожжа разам з чорным магам...

У чацвёртай кнізе цыкла Пранціш Вырвіч і Баўтрамей Лёднік трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. Доктара ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды. Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сіл, то на другі. Іх чакае сустрэча з егіпецкай прынцэсай, вандроўка ў вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, спроба разгадаць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Жывая мова, непаўторная атмасфера эпохі “плашча і кінжала”, неверагодныя павароты сюжэта – вы і самі не заўважыце, як станеце падарожнічаць разам са шляхціцам і доктарам.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах: +375 17 288 12 94 +375 17 284 79 65

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.