Вы тут

У адным з двароў Мінска знайшлі снарад


На вул. Наватарскай каля аднаго з дамоў 7 снежня выявілі снарад.


Яго знайшлі ў двары, дзе вядуцца будаўнічыя працы.

На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, яны ачапілі небяспечную зону ў чаканні сапёрна-піратэхнічнай групы узрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў.

Як ўдакладняецца, снарад ляжыць на плітцы, складзенай у адным месцы на пяску. Верагодна, патэнцыйна небяспечны прадмет вынялі з зямлі падчас работ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знаходка - снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».