Вы тут

Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі на выхадных


Мокры снег, туман, галалёдзіца і да 6 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі на выхадных, піша БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.


Фота: positime.ru

У суботу, 8 снежня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, пераважна па захадзе з дажджом). Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў марозу, па захадзе краіны - ад мінус 1 да плюс 1. Удзень будзе ад мінус 4 па ўсходзе да плюс 6 па захадзе Беларусі.

У нядзелю, 9 снежня, уначы захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, удзень умовы надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса атлантычнага паходжання. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад мінус 2 да плюс 4.

У панядзелак, 10 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны будзе плюс 4-5.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».