Вы тут

Альбом "Куточак Беларусі" прэзентуюць на "Песні года Беларусі - 2018"


Кампазітар Яўген Алейнік у суаўтарстве з салісткай групы AURA Юліяй Быкавай прэзентуюць альбом "Куточак Беларусі", прысвечаны Году малой радзімы, на маштабным музычным праекце "Песня года Беларусі - 2018", які адбудзецца 7 снежня на сцэне Палаца Рэспублікі ў Мінску, паведаміла прэс-сакратар тэлеканала АНТ Святлана Ціханава, піша БЕЛТА.


Асновай для фарміравання трэк-ліста канцэрта сталі спісы лідараў ратацый, якія падаваліся музычнымі рэдактарамі самых папулярных радыёстанцый Беларусі. Разглядаліся песні, што трапілі ў гарачую ратацыю на працягу 2018 года.

Усяго ў час канцэрта прагучаць дзевяць кампазіцый з альбома "Куточак Беларусі". Цікава, што адразу два трэкі трапілі ў топ-30 ратацый на радыё - кампазіцыя "Родники" ў выкананні Юліі Быкавай і "Куточак Беларусі" ў выкананні Алёны Ланской.

Акрамя таго, сваімі выступленнямі гледачоў парадуюць больш за 30 самых папулярных беларускіх артыстаў. У прыватнасці, у канцэрце прымуць удзел NaviBand, Алёна Ланская, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Ларыса Грыбалёва, Алекс Маліноўскі, Герман, Аляксей Хлястоў, Alen Hit, Ганна Шаркунова, Анжаліка Пушнова, група "Без Білета". У якасці спецыяльнага госця выступіць Аляксей Глызін.

Вядучымі "Песні года Беларусі - 2018" будуць Дзмітрый Кахно і Яўген Перлін. Упершыню ў канцэрце прымуць удзел вядомыя дыджэі вядучых радыёстанцый краіны, яны стануць сувядучымі праекта.

Музычны праект "Песня года Беларусі", які стаў папулярнай і чаканай падзеяй для тысяч гледачоў і тэлегледачоў краіны, праводзіцца ўжо на працягу 13 гадоў. Тэлеверсія маштабнага канцэрта "Песня года Беларусі - 2018" выйдзе ў эфір АНТ 25 снежня.

Арганізатары праекта - тэлеканал АНТ і Палац Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».