Вы тут

«Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»: галасаванне пачалося


Аддаць свой голас можна з 6 па 12 снежня, паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам». Сёлета ў конкурсе прымаюць удзел 276 тавараў 175 арганізацый.


На першым этапе абласнымі конкурснымі камісіямі ўжо вызначаны тавары-фіналісты і сярод іх тавары, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года», а таксама канкурсанты, якія прэтэндуюць на прысуджэнне спецыяльнай узнагароды «Найлепшы ў рэгіёне». Матэрыялы фіналістаў прадстаўлены ў сакратарыят рэспубліканскай конкурснай камісіі.

Вызначэнне фіналістаў ажыццяўлялася па ўстаноўленых крытэрыях, якія ўключаюць усе аспекты дзейнасці арганізацыі, што аказваюць уплыў на якасць прадукцыі (вытворча-тэхналагічныя, сацыяльныя, таварна-фінансавыя, нарматыўна-метралагічныя, інфармацыйна-рэкламныя, а таксама ў галіне энергазберажэння і бяспекі).

Другі этап конкурсу прадугледжвае падвядзенне канчатковых вынікаў рэспубліканскай конкурснай камісіяй: прысуджэнне таварам звання лаўрэата конкурсу і статусу «Навінка года», вызначэнне канкурсантаў для ўзнагароджвання дыпломам «Стабільная якасць», спецыяльнымі ўзнагародамі «Найлепшы ў галіне» і «Найлепшы ў рэгіёне».

Для павышэння аб'ектыўнасці ацэнкі канкурсантаў у ацэнцы якасці іх тавараў бяруць удзел і спажыўцы. Для іх арганізавана галасаванне на сайце і прадугледжана магчымасць пакінуць свае водгукі ў дачыненні да канкурсантаў і якасці іх прадукцыі і паслуг.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.