Вы тут

«Удалы шопінг са «Звяздой»: далучайцеся!


Ой «Звязда», мая «Звязда»,

Сто гадоў харошая!

На цябе, мая «Звязда»,

Не шкадую грошай я!


Гэтыя радкі неяк раз па тэлефоне «выдала» адна з вельмі даўніх падпісчыц і, згадзіцеся, мела рацыю, бо, апроч задавальнення пяць разоў на тыдзень атрымліваць газету і чытаць штось патрэбнае ды цікавае (прычым па-беларуску!), са «Звяздой» яшчэ можна і выйграць! Што канкрэтна? А на гэты раз — што пажадаеце (альбо — што вам трэба...).

Такую вось цудоўную магчымасць даюць уладальнікам падарункавыя сертыфікаты ўнівермага «Беларусь» на сто і трыста рублёў.

Што зрабіць для таго, каб іх выйграць? Нічога асаблівага.
Як «спявалі» ў коле сябровак іншыя нашы чытачкі:

«Пачакайце вы, гулёны,

Я на вуліцу пайду,

Там сустрэну паштальёна —

Падпішуся на «Звязду»...

Пасля чаго застанецца толькі запоўніць картку ўдзельніка рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» (падрабязныя правілы змешчаны ў нумары за 6 снежня) і да 8 студзеня ўжо новага года (можна — разам з лістамі-віншаваннямі) даслаць у рэдакцыю, для таго, каб потым...

Розыгрыш прызоў адбудзецца 9 студзеня, падчас калядных свят, і некаму ў ім, вядома ж, пашанцуе. Цалкам магчыма — вам.

Картку ўдзельніка розыгрышу шукайце на першай старонцы «Тэлетыдня».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.