Вы тут

«Залаты грамафон» можна будзе ўбачыць анлайн


Штогадовая расійская эстрадная прэмія, якая будзе ўручацца артыстам дваццаць трэці раз, зноў прыедзе ў Беларусь — гала-канцэрт пройдзе 9 снежня ў «Мінск-Арэне». Удзел у ім возьме дэсант выканаўцаў, што называецца, першага эшалона: Філіп Кіркораў, Валерый Меладзэ, Мікалай Баскаў, Вера Брэжнева, Ані Лорак, Паліна Гагарына, Зара, Burіto, «Градусы», а таксама прадстаўнікі новага пакалення поп-музыкі, чые хіты не адзін месяц запаўнялі вушы слухачоў і эфір радыёстанцый.


Як падкрэсліваюць арганізатары шоу, мінская версія нічым не будзе адрознівацца ад маскоўскай: той жа шык, бляск, пафас і гламур — і такая ж немаленькая цана на білеты, якая пачынаецца ад 63 і даходзіць да 280 рублёў, што, праўда, не перашкодзіла ў мінулыя разы сабраць поўную залу. А сёлета пры жаданні ёсць магчымасць убачыць чатырохгадзінную цырымонію і бясплатна — на стрым-канале VOKA lіve, падключыцца да якога можна з камп'ютара (калі прайсці аўтарызацыю на сайце voka.tv), планшэта, мабільнага тэлефона (трэба ўсталяваць мабільную праграму VOKA) або тэлевізара (праз праграму Smart TV ці ТБ-прыстаўку).

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.