Вы тут

Больш за 1 100 галалёдных і халадовых траўмаў зафіксавана ў Беларусі


Пачатак снежня выпрабоўвае беларусаў галалёдзіцай: больш за 1 100 галалёдных і халадовых траўмаў зафіксавана ў Беларусі за двое сутак — 3 і 4 снежня.


У прыватнасці, 4 снежня 579 чалавек звярнуліся з гэтай нагоды да медыкаў. Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, найбольшая колькасць галалёдных і халадовых траўмаў адзначаецца ў Брэсцкай вобласці — 222. У Мінску па медыцынскую дапамогу звярнулася 125 чалавек. Больш за паўсотні пацярпелі ад галалёдзіцы ў Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Найбольш траўманебяспечнымі месцамі ў галалёдзіцу медыкі называюць прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя. І раяць выбіраць адпаведны надвор'ю абутак, а жанчынам адмовіцца ад абцасаў, перасоўвацца няспешна, кароткімі крокамі. Не трэба імкнуцца «ўпасці прыгожа», чым грашаць звычайна жанчыны, неабходна згрупавацца і імкнуцца падаць на бок. Старайцеся пазбягаць падзення на спіну і патыліцу, не выстаўляйце рукі ці ногі, бо любая канечнасць бярэ на сябе ўсю сілу ўдару. Калі вы ўсё ж атрымалі траўму, не варта займацца самалячэннем, напрыклад, упраўляць вывіх, а трэба звяртацца да медыкаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.