Вы тут

Плануецца ўвесці сістэму жыллёва-будаўнічых зберажэнняў і іпатэку


Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас рэспубліканскага семінара-нарады па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Віцэ-прэм'ер адзначыў, што адпаведныя нарматыўныя дакументы практычна гатовыя. «Думаю, што да канца года іх дапрацуем і будзем уносіць на разгляд кіраўніку дзяржавы. Гэта дасць штуршок для прыцягнення зберажэнняў грамадзян», — падкрэсліў ён.


Акрамя таго, Уладзімір Кухараў адзначыў, што кошт індывідуальных жылых дамоў будзе зніжацца з пераходам на серыйнае будаўніцтва. «Мы робім упор на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Першае, што імкнёмся рабіць, — гэта зніжаць кошт жылля. Дыяпазон цэн паказвае, што ў гатовым выкананні кошт аднаго квадратнага метра складае каля 400 долараў у эквіваленце. Гаворка ідзе пра дамы ў індывідуальным выкананні, — сказаў Уладзімір Кухараў. — калі пяройдзем на серыю, будзем зніжаць гэтую цану, каб зрабіць дамы максімальна даступнымі для насельніцтва».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Іпатэка актывізуе будаўніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.