Вы тут

Міхаіл Гуцэрыеў паведаміў аб ходзе будаўніцтва горнаабагачальнага камбіната


Бізнесмен Міхаіл Гуцэрыеў паведаміў Прэзідэнту аб ходзе будаўніцтва горнаабагачальнага камбіната.

Расійскі прадпрымальнік Міхаіл Гуцэрыеў — старшыня савета дырэктараў кампаніі «Слаўкалій», якая рэалізуе праект па стварэнні новага прадпрыемства ў Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы звярнуў увагу на важнасць прыцягнення айчынных спецыялістаў да будаўніцтва камбіната і падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў.

«Яны прывезлі тэхналогіі — гэта добра. Гэта ўсё застаецца потым тут, у Беларусі. Гэта значыць, мне трэба ўзяць ад цябе добрых спецыялістаў, каб яны засталіся ў Беларусі, і тэхналогіі», — перадае словы Прэзідэнта БелТА.

Будаўніцтву Нежынскага горна-абагачальнага камбіната на базе Старобінскага радовішча калійных соляў (побач з Салігорскам) далі старт у 2015 годзе. План прадугледжвае стварэнне горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Нежынскі ГАК стане другім у краіне прадпрыемствам па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да двух мільёнаў тон хларыду калію ў год.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Соль зямлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.