Вы тут

Вырошчванне сельдэрэю зімой: выганка са сцябла ў вадзе


Пры недахопе вітамінаў у зімовы перыяд варта выкарыстоўваць любую магчымасць атрымаць свежыя зялёныя лісточкі да стала, ці не праўда? Асабліва, калі гэта справа не патрабуе ні клопатаў, ні намаганняў з нашага боку. У англійскай мове ёсць такое слова «regrowіng», якое можна перакласці як «паўторнае вырошчванне». Менавіта гэтым мы і збіраемся заняцца.


Увесь пучок сельдэрэю для выганкі зеляніны ў хатніх умовах нам не спатрэбіцца. Скарыстаем толькі яго самую ніжнюю прыкаранёвую частку, якую звычайна выкідваюць, папярэдне адламаўшы прыдатныя ў ежу сакавітыя сцёблы.

Адразаем у пучка сельдэрэю прыкаранёвую частку — атрымліваем своеасаблівую «разетачку». Яе трэба проста паставіць у шклянку або любую іншую невысокую тару і наліць трохі вады — так, каб яна пакрывала не болей за палову «разеткі». Ёмістасць з раслінай пажадана выставіць на светлы падаконнік. Цяпер застаецца толькі чакаць і час ад часу падліваць ваду. Праз пару дзён з цэнтра сельдэрэйнай «разеткі» пачнуць прабівацца першыя зялёныя лісточкі. А праз тыдзень з'явяцца цэлыя галінкі свежай зеляніны. Знізу пачнуць адрастаць карані, таму пры наяўнасці вольнага кветкавага чыгуна і глебы можна перасадзіць сельдэрэй з вады ў зямлю. Але неабавязкова. Вось так лёгка і проста кухонныя адходы ператвараюцца ў зялёны агарод на нашым падаконніку.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.