Вы тут

Падкормка хатніх кветак народнымі сродкамі


У добрай гаспадыні нічога не прападае, усё ідзе ў ход!

Таму і пакаёвыя кветкі растуць як на дражджах і цвітуць вельмі прыгожа. А дапамагае ў гэтым падкормка хатніх кветак народнымі сродкамі — настой з шкарлупін ды дрэнаж з шалупін. З дапамогай падручных сродкаў можна лёгка і хутка стварыць выдатныя арганічныя ўгнаенні для сваіх зялёных гадаванцаў.


Заліваем вадой шалупіны цыбулі. Суткі настойваем. Затым шалупіны выкідваем, а вадой паліваем расліны для іх росту і абеззаражвання глебы.

Скарынкі ад апельсінаў заліваем вадой і настойваем на працягу трох сутак.

Працэджваем, настой наліваем у пульверызатар і апрацоўваем ім лісце раслін зверху і знізу. Пах апельсінаў не выносяць многія насякомыя-шкоднікі — шчытоўка, павуцінневы клешч, трыпсы.

Добрая падкормка для кветак у хатніх умовах — вада, у якой прамываем або гатуем розныя крупы. Вядома, вада для паліву павінна быць пакаёвай тэмпературы.

Выдатнае ўгнаенне для кветак атрымліваецца з яечных шкарлупін. Шкарлупіны замочваюцца на працягу некалькіх дзён, потым выкідаюцца, а атрыманым настоем паліваюць расліны.

У якасці падкормкі можна выкарыстоўваць попел, разведзены ў вадзе, — з разліку паўлітровы слоік попелу на 10 літраў вады.

Вада, у якой мыюць рыбу або мяса, — выдатнае арганічнае вадкае ўгнаенне для кветак. Таксама добра паліваць расліны «старой» вадой з акварыума, калі змяняюць у ім ваду.

Шалупіны ад семак — выдатны дрэнаж і разрыхляльнік! І яны падыдуць не толькі для пакаёвых раслін, але і для вырошчвання расады. Для невялікіх раслін лепш выкарыстаць дробныя шалупіны сланечніку, для буйных у кадках — пальмаў, фікуса, араўкарыі — шалупінне ад гарбузовых семак.

Зрэдку можна паліваць расліны газаванай мінеральнай вадой. Вуглекіслата ўбірае кальцый — гэта той самы белы вапнавы налёт, які ўтвараецца на кветкавых чыгунах з-за жорсткай вады.

Для таго каб ружы лепш цвілі, патрэбна падкормка з бананавых лупін. Для гэтага парэжце на дробныя кавалачкі лупіны банана, высушыце і дадайце ў глебу.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.