Вы тут

Кітайскія суперкамп’ютары ў лідарах


Апублікаваны новы рэйтынг топ-500 самых магутных суперкампутараў міру.  Амерыканскі суперкамп’ютар Summit у чарговы раз заняў першае месца, а Кітай па-ранейшаму застаўся на першым радку па агульнай колькасці суперкамп’ютараў, больш за тое, гэтая колькасць павялічылася ў параўнанні з мінулым рэйтынгам, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Рэйтынг 500 наймацнейшых суперкамп’ютараў публікуецца раз на паўгода.  Згодна з цяперашнім спісам, Summit апынуўся ў лідарах дзякуючы яго хуткасці аперацыі ў 143,5 Пфлоп/с, яшчэ паўгода таму гэты паказчык складаў 122,3 Пфлоп/с.  Амерыканскі суперкамп’ютар Sierra заняў другое месца.

Кітайскія суперкамп'ютары Sunway TaihuLight і «Тяньху-2» размясціліся на трэцяй і чацвёртай пазіцыях адпаведна.  Нямецкі суперкамп’ютар MUC-NG ўпершыню трапіў у топ-10, заняўшы восьмае месца.

Па агульнай колькасці суперкамп’ютараў у рэйтынгу, колькасць кітайскіх вылічальных машын з 206 паўгода таму вырасла да 227, што складае больш за 45 працэнтаў ад агульнай колькасці.  ЗША прадстаўлены 109 суперкамп’ютарамі, гэта самая малая колькасць у гісторыі, аднак па здольнасцях амерыканскія суперкамп’ютары захоўваюць перавагі.

Паводле рэйтынгу, кітайскія прадпрыемствы занялі тры месцы сярод 10 найбуйнейшых вытворцаў суперкамп’ютараў, кампанія Lenovo стала лідарам са 140 камп’ютарамі, Inspur - другое месца, 84 камп’ютара, Sugon - трэцяе, 57 вылічальных машын, а кампанія Huawei размясцілася на восьмым месцы з 14 суперкамп’ютарамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.