Вы тут

Як выглядала прынцэса дынастыі Тан?


Навукоўцы з Паўночна-Заходняга універсітэта Кітая паспяхова аднавілі аблічча прынцэсы дынастыі Тан, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


У 2003 годзе ў горадзе Сіань была выяўленая грабніца, уладальнікам якой, згодна з надмагільнага надпісу, з'яўлялася пятага пакалення ўнучка першага імператара дынастыі Тан Лі Юаня. Ёй было 25 гадоў.

Супрацоўнікі нямецкага музея Баварыі і Інстытута археалогіі Шэньсі за тры гады аднавілі карону прынцэсы. Затым даследчая група Паўночна-Заходняга універсітэта Кітая з дапамогай тэхнікі рэканструкцыі па чэрапе ўзнавіла яе твар, у выніку чаго стала магчымым убачыць аблічча прынцэсы, якая жыла 1200 гадоў таму.

Нядаўна даследчыкі таксама метадам рэканструкцыі па чэрапе аднавілі рысы астанкаў двух чалавек, як мяркуецца, падобных на сына першага імператара Кітая Цынь Шыхуана і яго наложніцу. Акрамя таго, дадзеная тэхналогія можа прымяняцца ў працэсе крымінальнага вышуку і ў галіне лячэбнай касметыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.