Вы тут

«Дзень Буквара» ў Музеі ёлачных цацак


Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Аналітычным цэнтрам «EcooM» падрыхтавала свята для навучэнцаў гімназіі №1 горада Слуцка, для Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і гімназіі №1 імя Францыска Скарыны горада Мінска. У святочнай абстаноўцы «Музея-фабрыкі ёлачных цацак» дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўручыў падлеткам факсімільнае перавыданне першага «Буквара» – найстарэшай кнігі для навучання.


Гімназісты змаглі ўбачыць таксама выставу з 30-ці буквароў і выданняў для пачатковага вывучэння чытання і граматыкі. Сярод іх як арыгіналы кніг XVI – XXI стагоддзяў, так і факсімільныя перавыданні. А цэнтральнаму экспанату – «Буквару», перавыданне якога вучні атрымалі ў падарунак, – сёлета спаўняецца роўна 400 год. Выдатны юбілей кнігі, якая ў свой час заклала новую сусветную традыцыю навучання.

Вучні таксама змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па роспісе навагодніх шароў – частку з іх яны забралі з сабой, а яшчэ частка будзе перададзена ў дзіцячыя дамы.

— Мы хочам падтрымліваць, прыцягваць увагу, адукоўваць нашых дзяцей, а таксама і дарослых, – адзначае кіраўнік Аналітычнага цэнтра «EcooM» Сяргей МУСІЕНКА. – Адбылася, на мой погляд, яркая падзея, таму што сустрэліся найстарэйшы Буквар свету і найстарэйшая гімназія Беларусі. Вельмі важна, каб людзі ведалі пра гэта. Хтосьці атрымаў новую інфармацыю нават падчас падрыхтоўкі мерапрыемства – і пра Буквар, і пра гімназію ў Слуцку. Дзеці павінны ведаць і ганарыцца гэтым. Ужо на на першай старонцы напісана «язык славенскі»… Гэта надзвычай рэдкае выданне, якога ўдалося адшукаць супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Цалкам захаваўся толькі адзін экземпляр гэтай кнігі. Таму яго перавыданне – наш нацыянальны гонар.

«Дзень Буквара» адбыўся ў межах цыкла пазнавальна-адукацыйных мерапрыемстваў «Ганарымся рэчамі Айчыны», які арганізоўвае Аналітычны цэнтр «EcooM», і гэта толькі першая падзея.

Нагадаем, што «Музей-фабрыка ёлачных цацак» месціцца ў гандлёвым цэнтры «Галерэя-Мінск» на праспекце Пераможцаў, 9.

 

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.