Вы тут

Да канца года ў Крэўскiм замку адновяць i накрыюць чарапiчным дахам сцяну


Да канца года ў Крэўскiм замку адновяць i накрыюць чарапiчным дахам паўночна-заходнюю сцяну, паведамiлi ў Смаргонскiм райвыканкаме. На гэтыя мэты з фонду Прэзiдэнта па падтрымцы культуры i мастацтва сёлета было выдзелена каля 880 тысяч рублёў. Пазней праект адкарэктавалi: на работы па кансервацыi i аднаўленнi фрагментаў Крэўскага замка на 2018 год было накiравана каля 1,05 мільёна рублёў. Ужо зараз аб'ект карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў: у выхадныя сюды заязджае па некалькi аўтобусаў. У далейшым пасля паэтапнай рэалiзацыi праекта паток турыстаў, у тым лiку i замежных, узрасце.


Майстар ААТ «Белрэстаўрацыя» Уладзiмiр Вайцаховiч i цясляр Васiль Турок.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Новае жыццё старых сцен

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.