Вы тут

Аліеў наведаў Гандлёвы дом Азербайджана ў Мінску


Кіраўнік азербайджанскай дзяржавы Ільхам Аліеў, які напярэдадні вечарам прыбыў у Мінск, наведаў Гандлёвы дом Азербайджана, паведамляе БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Праграма сённяшняга дня афіцыйнага візіту азербайджанскага лідара пачалася з ускладання кветак да манумента Перамогі. Затым Ільхам Аліеў наведаў Гандлёвы дом Азербайджана, які быў адкрыты ў Мінску ў маі мінулага года. Прэзідэнт азнаёміўся з прадукцыяй, пацікавіўся, як ідзе яе рэалізацыя ў Беларусі. Ільхама Аліева праінфармавалі, што ў дадзеным Гандлёвым цэнтры прадукцыя толькі прадстаўлена, гэта свайго роду выставачны цэнтр. Прэзідэнт Азербайджана выказаў меркаванне, што мае сэнс наладзіць тут і продаж азербайджанскіх тавараў.

Сёння чакаюцца перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Ільхамам Аліевым.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».