Вы тут

Аўтамабіль спрабаваў прарвацца праз украінска-беларускую мяжу


У Валынскай вобласці зафіксавана спроба незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. Там у цёмны час сутак была прадухілена спроба праехаць праз мяжу з Беларуссю ўсёдарожнікам Mitsubishi Pajero.


Яго кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і наехаў на службоўцаў пагранічнага нарада аддзела "Даманава" Луцкага атрада.

У выніку наезду адзін памежнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, а менавіта траўму галёнкі і пальцаў правай нагі. Пасля папераджальнага стрэлу ўверх, гэты аўтамабіль развярнуўся і накіраваўся ў тыл участка, у кірунку населенага пункта Картэлісы. Каб спыніць аўто, вайсковец нараду страляў па колах, але парушальніку ўдалося з'ехаць.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».