Вы тут

Беларускія валейбалісткі — у спісе найлепшых снайпераў расійскай суперлігі


Пяць беларускіх валейбалістак уваходзяць у лік 20 найлепшых снайпераў расійскай суперлігі, паведамляе БЕЛТА.


Пасля стартавага тура, у якім "Мінчанка" ўступіла ў гасцях маскоўскаму "Дынама" - 2:3, два ігракі беларускага клуба трапілі ў спіс самых рэзультатыўных ігракоў. На 13-й пазіцыі размясцілася 18-гадовая Ганна Грышкевіч (18 ачкоў), на 20-м месцы - блакіруючая Ганна Каліноўская - 13. Нападаючая екацярынбургскай "Уралачкі", выхаванка мінскай школы валейбола Настасся Гарэлік з 25 баламі размясцілася на чацвёртай пазіцыі найлепшых снайпераў, яе партнёрка па "Уралачцы" Ганна Клімец з Баранавіч мае ў актыве 15 ачкоў. Шостае месца ў рэйтынгу займае брастаўчанка Вера Касцючык - 23 балы. Узначальвае спіс самых рэзультатыўных ігракоў суперлігі Наталля Ганчарова ("Дынама", Масква) - 33 ачкі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».