Вы тут

У Беларусі для пацыентаў з цукровым дыябетам арганізуюць інтэрнэт-навучанне


Інтэрнэт-навучанне для пацыентаў з цукровым дыябетам плануюць арганізаваць на базе Рэспубліканскага клінічнага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння. Пра гэта, перадае агенцтва "Мінск-Навіны", паведаміла галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Наталля Карловіч.


Фота: nevsedoma.com.ua

Спецыяліст удакладніла, што такое навучанне дапаможа хворым людзям больш паспяхова спраўляцца з праблемамі са здароўем. Перш за ўсё гэта тычыцца пацыентаў з цукровым дыябетам 2-га тыпу.

Таксама ўрач патлумачыла, што ў Беларусі створана шматузроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з цукровым дыябетам.

- Але самае галоўнае - своечасова выявіць хваробу на пачатковым этапе - у паліклініцы ці амбулаторыі. Гэта задача ўрачоў агульнай практыкі і ўчастковых тэрапеўтаў, - удакладніла Карловіч. - На жаль, многія пацыенты трапляюць да нас, у Рэспубліканскі эндакрыналагічны цэнтр (створаны на базе Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння), ужо ў запушчаным стане - з ускладненнямі ў выглядзе праблем са зрокам, ныркамі, ніжнімі канечнасцямі. І ім вельмі складана дапамагчы.

Таксама ўрач нагадала, што школы для пацыентаў з цукровым дыябетам працуюць па ўсёй краіне.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».