Вы тут

Беларуска-балгарскі бізнес-форум пройдзе ў Сафіі 20 лістапада


Беларуска-балгарскі бізнес-форум пройдзе ў Сафіі 20 лістапада, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі, піша БЕЛТА.


У праграме візіту дэлегацыі Беларусі - дзелавыя перамовы з патэнцыяльнымі партнёрамі на пляцоўцы форуму, наведванне балгарскіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Бізнес-форум адбудзецца ў ходзе чарговага пасяджэння беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Балгарыі. Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС выступае арганізатарам форуму. Арганізатар з балгарскага боку - Выканаўчае агенцтва па падтрымцы малых і сярэдніх прадпрыемстваў пры Міністэрстве эканомікі.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС, паміж Беларуссю і Балгарыяй у апошні час актыўна развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Назіраецца паступальны рост прамых балгарскіх інвестыцый у Беларусь ($0,3 млн у 2009 годзе, $15,4 млн у 2016 годзе, $17,3 млн у 2017-м). Па стане на 1 студзеня 2018 года ў краіне дзейнічалі 89 прадпрыемстваў з балгарскім капіталам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».