Вы тут

13 лістапада ў НДЦ "Зубраня" пройдзе злёт "Піянерыя — новы сезон"


XXI Рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі "Піянерыя — новы сезон” — галоўнае выніковае мерапрыемства БРПА за тры гады. Ён збярэ 250 дэлегатаў — лідараў і актывістаў БРПА рознага ўзросту з усіх рэгіёнаў краіны.


Галоўным адрозненнем ад папярэдніх злётаў стануць не даклады і справаздачы, а творчыя прэзентацыі піянерскіх спраў абласных (Мiнскай гарадской) арганізацый БРПА. Адным з цэнтральных момантаў злёту стане цырымонія ўзнагароджання піянерскіх лідараў і лепшых піянерскіх арганізацый краіны.

Упершыню ў рамках справаздачна-выбарчага мерапрыемства запланавана прэзентацыя новага праекта БРПА “Сустрэча на ўсе 100!” з удзелам алімпійскай чэмпіёнкі па штурханні ядра, заслужанага майстар спорту Яніны Правалінскай-Карольчык, дырэктара НДЦ “Зубраня” Надзеі Ануфрыевай і вядучай дзіцячага Еўрабачання 2018 Хелены Мераі. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць пагутарыць, выказаць сваё меркаванне і погляды, задаць пытанні і атрымаць адказы з першых вуснаў гасцей сустрэчы.

Галоўным вынікам піянерскага злёту стануць выбары ў дзіцячую і дарослую палаты Цэнтральнага Савета праз арганізацыйна-дзелавую гульні “Галасуй.бай”, у тым ліку лідэра ЦС ГА “БРПА”.

Вечар сустрэч “Злёт адкрывае новы сезон”, напоўнены запальнымі музычнымі сэтамі ад модных дыджэяў, лазерным шоу, розыгрышам прызоў завершыць дзень.

Традыцыйна рэспубліканскі злёт БРПА з'яўляецца кульмінацыяй профільнай піянерскай змены ў НДЦ “Зубраня”. Зараз (з 26 кастрычніка па 16 лістапада) у ёй бяруць удзел каля 175 піянераў з усёй краіны. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія дзякуючы сваім заслугам і талентам ужо былі адзначаны рознымі прызавымі месцамі і прызнаныя пераможцамі ў праектах БРПА.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».