Вы тут

Ліміт па бязмытным увозе тавараў да €500 не закране простых турыстаў


Абмежаванні па бяспошлінным увозе тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько, перадае БЕЛТА.


Старшыня ДМК звярнуў увагу, што беларусы з ліку звычайных турыстаў пры бяспошлінным увозе не дасягаюць мяжы ўстаноўленых лімітаў. Паводле яго слоў, жыхары прыгранічча таксама ўвозяць тавары ў далёкіх ад максімальных межаў аб'ёмах і кошце. Абмежаванні накіраваны на тых, хто закупляе тавары за мяжой у камерцыйных мэтах.

"Людзі, якія для асабістага карыстання ўвозяць невялікую колькасць рэчаў, - тут ніякіх пытанняў не было і не будзе", - падкрэсліў Юрый Сянько.

Як паведамлялася, грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2019 года змогуць бяспошлінна ўвозіць на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС тавары для асабістага карыстання на суму не большую за 500 еўра, вага якіх не перавышае 25 кг.

Раней такія ліміты планавалася ўвесці паступова да 1 студзеня 2021 года. Цяпер норма бяспошліннага ўвозу складае 1500 еўра і 50 кг. У адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны - удзельніцы саюза маюць права толькі рабіць больш строгімі нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні.

Гэта рашэнне Савета ЕЭК уступае ў сілу праз 10 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання. У ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».