Вы тут

Затрыманыя за збіццё вяскоўцаў у Юравічах запалохвалі мясцовых жыхароў


УСК па Гомельскай вобласці працягвае расследаванне крымінальнай справы аб забойстве і замаху на забойства вяскоўцаў з аграгарадка Юравічы Калінкавіцкага раёна, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.


Кампанія мясцовых жыхароў у ноч з 3 на 4 лістапада жорстка збіла двух мужчын і нанесла цялесныя пашкоджанні жонцы аднаго з іх. Увечары 4 лістапада адзін з пацярпелых памёр у бальніцы.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя трое раней судзімых грамадзян 25, 20 і 17 гадоў, якія ў момант затрымання знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Па словах Марыі Крываногавай, з першага дня расследавання ў цэнтры ўвагі супрацоўнікаў УСК - выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства. Яны ацэньваюць якасць працы суб'ектаў прафілактыкі з падазраванымі, а таксама прынятыя меры па забеспячэнні законнасці і правапарадку ў Юравічах. "Падазраваныя па месцы пражывання характарызуюцца вельмі адмоўна. На працягу доўгага часу яны праяўлялі непавагу да грамадскага парадку, дэманстратыўнымі агрэсіўнымі паводзінамі запалохвалі мясцовых жыхароў", - патлумачыла яна.

Так, 17-гадовы вясковец прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховага рэчыва. У кастрычніку 2018 году суд Калінкавіцкага раёна прызнаў хлопца вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АУС. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 1 месяца абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Раённая пракуратура прынесла пратэст на прысуд у сувязі з мяккасцю прызначанага пакарання.

Па некалькі эпізодаў правапарушэнняў ёсць і ў біяграфіі старэйшых таварышаў маладога чалавека.

Злачынства, звязанае з замахам на забойства вяскоўцаў, выклікала вялікі грамадскі рэзананс у Юравічах. "Становішча ў аграгарадку стала яшчэ больш напружаным пасля здзяйснення невядомай асобай падпалу дома аднаго з падазроных", - распавяла афіцыйны прадстаўнік.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».