Вы тут

Дзіцячы сад адкрылі ў віцебскім мікрараёне Білева


Спікеры абедзвюх палат беларускага парламента ў перадсвяточны час таксама наведалі рэгіёны. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч пабываў у Магілёве, дзе пазнаёміўся з інавацыйнай вытворчасцю ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». На прадпрыемстве спікеру верхняй палаты парламента прадэманстравалі доследны ўзор атрыманага тут тэхнічнага вугляроду.


А старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця дзіцячага садка «Васілёк», што з'явіўся ў віцебскім мікрараёне Білева.

Дзіцячы садок № 113 «Васілёк» стаў цудоўным падарункам для жыхароў мікрараёна. Ён разлічаны на адначасовае знаходжанне каля 200 хлопчыкаў і дзяўчатак. Насельніцтва Білева большае, чым у разам узятых некалькіх райцэнтрах вобласці, — каля 40 тысяч чалавек. А ўстаноў адукацыі тут не хапае: з новых — тры садкі і адна сярэдняя школа.

Мясцовая ўлада мае намер выправіць сітуацыю. Для гэтага ўжо робяцца канкрэтныя крокі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА адзначыў, што адкрыццё новай установы адукацыі — значная падзея не толькі для горада, але і ў цэлым для рэспублікі.

— Унікальны шматфункцыянальны садок. Лічу, што дзеці тут атрымаюць добрае выхаванне і адукацыю. А самае галоўнае — будуць здаровыя, — адзначыў ён.

З прыемнай падзеяй павіншаваў жыхароў мікрараёна губернатар Віцебшчыны Мікалай ШАРСНЁЎ. Паводле слоў старшыні аблвыканкама, Білева актыўна працягваюць забудоўваць жыллём. Тут штогод павялічваецца колькасць дзятвы: ад 900 да 1000 хлопчыкаў і дзяўчатак. У садках на сённяшні дзень маюць патрэбу каля 2000 дзяцей, каля 1,5 тысячы з іх бацькі возяць ва ўстановы дашкольнай адукацыі, якія знаходзяцца па-за Білевам. І канешне, будзе рабіцца ўсё магчымае, каб кардынальна змяніць сітуацыю: напрыклад,будаўніцтва чарговага дзіцячага садка плануюць распачаць ужо ў наступным годзе.

Губернатар таксама паведаміў, што будзе дабудавана яшчэ адна школа, якую ёсць намер здаць пад ключ праз год. І выказаў упэўненасць у тым, што, калі паралельна будуць створаны паркі, скверы, Білева стане адной з самых прывабных частак Віцебска.

Садок можна назваць адным з найлепшых у краіне. Тут ёсць трэнажорная, спартыўная залы, басейн, сэнсарны пакой. Прадугледжана ўсё неабходнае, каб сюды прыводзілі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На тэрыторыі ёсць пляцоўкі для таго, каб дзяцей навучыць правільна паводзіць сябе на дарогах, у выпадку надзвычайных сітуацый. Тут утульна і цікава як унутры, так і звонку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: «Васілёк» для 200 малых

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.