Вы тут

Раім схадзіць


Кінафестываль «Лістапад», «Belarus Fashion Week», чэмпіянат краіны па «Камень-Нажніцы-Папера» і Дзень каваля – афіша «Звязды» з 5 па 11 лістапада.


Кінафестываль «Лістапад»

Дзекінатэатры Мінска

Калі: па 9 лістапада

Колькі каштуе: ад 4,5 рублёў

Галоўная кінападзея Беларусі: Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» у лістападзе сустрэне свой чвэрцьстагоддзевы юбілей. Паказы фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера — менавіта на гэтым рэгіёне робіць акцэнт канцэпцыя форуму — пройдуць з 2 па 9 лістапада ў Мінску.

Мінскі міжнародны кінафестываль – адно з самых статусных культурных падзей Беларусі.

У конкурсах «Лістапада» штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш чым 50 краін, пазаконкурсныя праграмы ўключаюць у сябе найбольш знакавыя гульнявыя і дакументальныя карціны года, адзначаныя прызамі найважнейшых міжнародных кінафестываляў. У ліку іншых фарміруецца так званы Нацыянальны конкурс, які перадае вобраз сучаснага беларускага кіно.


«Belarus Fashion Week»

Фота: fashionair.by

Дзе: пр-т Пераможцаў, 14

Калі: з 7 па 11 лістапада

Колькі каштуе: поўная інфармацыя на сайце 

З 7 па 11 лістапада 2018 года ў Мінску ў Нацыянальным Выставачным Цэнтры «БелЭКСПА» будуць прадстаўлены калекцыі самых паспяховых і амбіцыйных прадстаўнікоў fashion-індустрыі краіны: Nickolia Morozov, Nelva, Favorini, ton-in-ton, Lakbi, Condra Deluxe, Natalia Korzh, Devur, Larisa Balunova, emse, Tarakanova, Totti Swimwear, T. Efremova і многіх іншых. Дзякуючы таму, што Belarus Fashion Week на працягу многіх гадоў развівае адносіны з замежнымі калегамі, мы маем магчымасць прадставіць у Мінску калекцыі такіх брэндаў мужчынскага адзення як: Male Me (Польшча), Ivan Man (Германія) і іншыя, а таксама пазнаёміць замежныя СМІ з сучаснай беларускай модай.

11 лістапада пройдуць паказы дзіцячай моды KIDS 'FASHION DAYS BFW і сацыяльны праект «Новыя магчымасці», арганізаваны РГА «Беларуская палата моды» і ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».


Чэмпіянат Беларусі па «Камень-Нажніцы-Папера»

Фота: ru.pokerdiscover.com

Дзе: рэстаран «Гудвин», пр-т Незалежнасці, 19

Калі: 7 лістапада ў 17.30

Колькі каштуе: бясплатна, для ўдзельнікаў — 5 рублёў

Піўны рэстаран «Гудвін» (Незалежнасці 19) запрашае ўсіх жадаючых 7 лістапада прыняць удзел у Чэмпіянаце Беларусі па гульні «Камень. Нажніцы. Папера». Галоўны прыз — 100 BYN. Спецыяльныя падарункі для прызёраў ад партнёраў чэмпіянату: рэстарана KFC і клуба віртуальнай рэальнасці U-ViW.

Рэгістрацыя будзе праходзіць у «Гудвине» з 17.30. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.


Дзень каваля

Фота: inde.io

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо

Калі: 11 лістапада ў 13:00

Колькі каштуе: 8 рублёў; льготны — 4 рублі; дзецям дашкольнага ўзросту — бясплатна

14 лістапада ў народным календары святкуецца дзень святых Касмы і Дзям'яна, нябесных заступнікаў кавальскай справы. Напярэдадні гэтага свята, 11 лістапада 2018 г. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята «Дзень Каваля».

Каваль быў адным з самых паважаных людзей у вёсцы, цяжка ўявіць сельскі побыт і працу без кованых вырабаў. У народзе пра кавалёў казалі: «У каваля што не ўдар, то грыўня», «Каваль б'е — каваліха пяе». Але пры ўсім пры гэтым ставіліся да кавалёў з пэўнай асцярожнасцю, лічылі, што яны з чарцямі водзяцца. Не мог просты селянін зразумець, як з кавалка незразумела чаго каваль куёт сякеру, па-любому чэрці навучылі!
Падчас свята вы зможаце больш даведацца пра гэты цікавы старажытны промысел, а  таксама паспрабаваць сябе ў ролі каваля.

Гасцей чакае: канцэртная праграма, рыцарскі лагер, лагер рамеснікаў, майстар-класы, квест; фотазона з катоўняй, традыцыйныя гульні і танцы, кірмаш.

За дадатковую плату ў вас будзе магчымасць:

  • паснедаць ў «Беларускай карчме»,
  • набыць лепшыя сувеніры ад народных майстроў,
  • пакатацца на гужавым транспарце.

Бясплатныя заняткі курса «​Асновы фатаграфіі»

Дзе: Майстэрня, вул. Прытыцкага, 10

Калі: 5 лістапада ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна, але неабходна рэгістрацыя

Усяго за 2,5 гадзіны наведвальнікі майстар-класа даведаюцца:

  • Як наладзіць сваю камеру;
  • Якія паўаўтаматычныя рэжымы спросцяць жыццё і дазволяць атрымліваць прафесійныя кадры;
  • Як з дапамогай дыяфрагмы атрымліваць незвычайныя эфекты ў фатаграфіі;
  • Хітрыя прыёмы працы з вытрымкай, якія даюць надзвычайны мастацкі эфект;
  • Наколькі моцна святло ўплывае на фатаграфію і як навучыцца яго бачыць.

І нават гэта яшчэ не ўсё. Вы зможаце зрабіць выдатныя здымкі ўжо прама на занятку!

Майстар-клас ідэальна падыдзе для Вас, калі Вы — фатограф-аматар, пачатковец і толькі вывучаеце свой фотаапарат.


Фестываль Rough Trade Day 6

Дзе: прастора Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16

Калі: 11 лістапада ў 14:00

Колькі каштуе: бясплатна

Госцем шостага фестывалю гарадской (суб)культуры Раф Трэйд Дэй (дзякуючы падтрымцы Інстытута ім. Гётэ) стане берлінскі мастак Джым Авіньён — ён жа электронны музыкант Neoangin.

Чым увогуле сябе заняць увесь дзень на фестывалі?

  • вучыцца ў Джыма Авіньёна ствараць кардонныя DIY-маскі;
  • танчыць у DIY-масках на дансеоке і на канцэрце Neoangin'а;
  • балдзеть ад жывых музыкаў і дыджэяў;
  • вучыцца катацца на скейтах з Dominant.by;
  • вучыцца абараняць сябе ў любой незразумелай сітуацыі разам з Krav Maga Belarus;
  • бязвыплатна абменьвацца карыснымі рэчамі, адзеннем і кнігамі;
  • смачна харчавацца;
  • гуляць у 8-бітныя гульні з BitGames;
  • фатаграфавацца ў чорным / белым вігваме;
  • закупляцца значкамі, стыкерамі і невытлумачальнымі цікавымі штукамі на дзіўным маркеце;

У фестываля няма абмежаванняў па ўзросце. Як і няма забабонаў наконт прыязных хатніх гадаванцаў.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.