Вы тут

Аляксандр Чарвякоў. «Усебеларускі стараста»


Ён стаў кі­раў­ні­ком рэс­пуб­лі­кі ў 28 га­доў. Праз дзе­ся­ці­год­дзе "ла­пат­ная Бе­ла­русь" ужо ме­ла на­цы­я­наль­ны ўні­вер­сі­тэт, Ака­дэ­мію на­вук і раз­ві­тую гас­па­дар­ку.

Яго лёс — ці­ка­вы, су­пя­рэч­лі­вы і ўрэш­це тра­гіч­ны, мог бы стаць доб­рай ас­но­вай для се­ры­я­ла на сю­жэт з най­ноў­шай гіс­то­рыі, якія апош­ні час ста­ла мод­на зды­маць. За свае со­рак пяць ён зра­біў, як бы сён­ня ска­за­лі, бліс­ку­чую па­лі­тыч­ную кар'­е­ру, па­знаў усю сло­дыч і го­рыч ула­ды, ад­стой­ваў сваю па­зі­цыю і быў вы­му­ша­ны пад­па­рад­ка­вац­ца, ста­ра­ўся за­стац­ца на пла­ве і вы­жыць, ледзь не тра­піў пад страш­ную ма­шы­ну рэ­прэ­сій, але змог яе па­збег­нуць, сва­ёй ру­кой па­зба­віў­шы ся­бе жыц­ця... Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Чар­вя­коў — пер­шы кі­раў­нік Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі. Ча­ла­век, які ру­піў­ся за Бе­ла­русь, для яко­га Бе­ла­рус­кая рэс­пуб­лі­ка — толь­кі ство­ра­нае, но­вае дзяр­жаў­нае ўтва­рэн­не — не бы­ла пус­тым гу­кам ці па­лі­тыч­най гуль­нёй. Для яго БССР ста­ла, як бы сён­ня ска­за­лі, перс­пек­тыў­ным пра­ек­там, на рэа­лі­за­цыю яко­га ён тра­ціў увесь ім­пэт і сі­лы і які ўжо праз не­каль­кі га­доў па­спя­хо­ва спраў­дзіў­ся. Ме­на­ві­та пры Чар­вя­ко­ве бе­ла­ру­сы ўпер­шы­ню зра­зу­ме­лі, на спра­ве ад­чу­лі, што "людзь­мі звац­ца" — не ня­збыт­ная ма­ра, а за­кон­нае, ча­ла­ве­чае пра­ва — і за ад­но толь­кі гэ­та ра­зу­мен­не мы, на­шчад­кі пер­шых гра­ма­дзян БССР, па­він­ны быць яму ўдзяч­ныя...


Аляксандр Чарвякоў (справа) з сялянамі.

Рэ­ва­лю­цыя як лёс

Шлях Аляк­санд­ра Чар­вя­ко­ва на вяр­шы­ню са­вец­кай ула­ды мож­на на­зваць ты­по­вым для та­го ча­су. Па­хо­джан­не — са­мае што ні ёсць ся­лян­ска-пра­ле­тар­скае: дзед — пры­гон­ны ткач у па­на ў Ду­ко­ры Ігу­мен­ска­га па­ве­та (там, у вёс­цы Ду­кор­ка на сён­няш­няй Пу­ха­віч­чы­не, у 1892 го­дзе і на­ра­дзіў­ся бу­ду­чы па­лі­тык), баць­ка — ма­лод­шы з бра­тоў, не прэ­тэн­да­ваў на тры дзе­ся­ці­ны зям­лі, па­кі­ну­тыя ў спад­чы­ну на ўсіх, і пад­аў­ся ў по­шу­ках леп­шай до­лі ў го­рад. Сы­ну ён па­ста­ра­ўся даць аду­ка­цыю: Аляк­сандр скон­чыў цар­коў­на­пры­ход­скую шко­лу, а пас­ля га­рад­ское ву­чы­лі­шча. У сям­нац­цаць га­доў ён вы­тры­маў эк­за­мен на зван­не на­род­на­га на­стаў­ні­ка і на­кі­ра­ваў­ся ву­чыць вяс­ко­вых дзя­цей у Трок­скім па­ве­це пад Віль­няй. Там вы­ра­шыў стаць на­стаў­ні­кам дып­ла­ма­ва­ным, па­сту­піў у Ві­лен­скі на­стаў­ніц­кі ін­сты­тут і па­спя­хо­ва яго скон­чыў. І ву­чыў бы ён дзя­цей яшчэ доў­гія га­ды, але... На два­рэ быў 1915 год.

Двац­ца­ці­трох­га­до­ва­га Чар­вя­ко­ва ма­бі­лі­за­ва­лі, але, уліч­ва­ю­чы яго аду­ка­цыю, на­кі­ра­ва­лі ў шко­лу пра­пар­шчы­каў. Ён яе па­спя­хо­ва скон­чыў, слу­жыў у роз­ных час­цях. І тут у яго бія­гра­фіі ад­бы­ла­ся, на пер­шы по­гляд, ня­знач­ная па­дзея, але гэ­та ме­на­ві­та тое, лё­са­вы­зна­чаль­нае, што лю­дзі на­зы­ва­юць "апы­нуц­ца ў пэў­ным мес­цы ў пэў­ны час". Ма­ла­ды пра­пар­шчык атры­маў на­кі­ра­ван­не ў Пе­цяр­бург, дзе па­ві­нен быў прай­сці курс у ку­ля­мёт­най шко­ле. І тра­піў у го­рад аку­рат 28 лю­та­га 1917-га — Лю­таў­ская рэ­ва­лю­цыя бы­ла ў раз­га­ры. Ка­ра­цей, і пра шко­лу, і пра фронт хло­пец, які яшчэ з ча­соў на­стаў­ніц­ка­га ін­сты­ту­та спа­чу­ваў рэ­ва­лю­цый­ным ідэ­ям, за­быў­ся і кі­нуў­ся ў но­вую бур­лі­вую сты­хію, што ві­ра­ва­ла ва­кол. Ві­ра­ла­ва — і за­цяг­ну­ла. У маі 1917-га ён ус­ту­піў у пар­тыю баль­ша­ві­коў і пры­няў ак­тыў­ны ўдзел у лі­пень­скіх па­дзе­ях у Пет­ра­гра­дзе.

"Ме­на­ві­та та­ды ад­бы­ло­ся аса­біс­тае зна­ём­ства Аляк­санд­ра Чар­вя­ко­ва з тым ча­ла­ве­кам, які доў­гія га­ды бу­дзе яго сяб­рам і ад­на­дум­цам і які ў рэш­це рэшт са­мым ра­ка­вым чы­нам паў­плы­вае на яго лёс, — з Іо­сі­фам Ста­лі­ным, — рас­каз­вае за­гад­чык ад­дзе­ла на­вей­шай гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук Сяр­гей Трац­цяк. — Ад­на­ча­со­ва па рэ­ка­мен­да­цыі Зміт­ра Жы­лу­но­ві­ча пра­пар­шчык Чар­вя­коў ста­но­віц­ца сяб­рам На­рвскай ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­кай са­цы­я­ліс­тыч­най гра­ма­ды і пры­мае са­мы ак­тыў­ны ўдзел у ства­рэн­ні на яе ба­зе Бе­ла­рус­кай са­цы­ял-дэ­ма­кра­тыч­най ра­бо­чай пар­тыі — бе­ла­рус­кай сек­цыі пар­тыі баль­ша­ві­коў у Пет­ра­гра­дзе. Во­сен­ню 1917 го­да Чар­вя­коў у скла­дзе Бе­ла­рус­ка­га бе­жан­ска­га ка­мі­тэ­та не толь­кі да­па­ма­гае зем­ля­кам, якія ўцяк­лі ад жа­хаў вай­ны, але і тлу­ма­чыць ім, ча­му так важ­на за­па­ліць па­жар рэ­ва­лю­цыі".

Як па­сла­нец бе­ла­ру­саў-баль­ша­ві­коў Пет­ра­гра­да ў снеж­ні 1917-га Чар­вя­коў пры­няў удзел у Пер­шым Усе­бе­ла­рус­кім з'ез­дзе ў Мін­ску. Тут бу­дзе да­рэ­чы за­ўва­жыць, што та­ды ён ра­зам з Жы­лу­но­ві­чам і Кно­ры­ным вы­сту­паў су­праць раз­го­ну з'ез­да, мяр­ку­ю­чы, што ўсім па­лі­тыч­ным плы­ням мож­на да­мо­віц­ца.

Імк­лі­вы ўзлёт

Ак­тыў­на­га аду­ка­ва­на­га ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка за­ўва­жы­лі, і пас­ля каст­рыч­ніц­кіх па­дзей, ужо ў лю­тым 1918 го­да, ён быў пры­зна­ча­ны на па­са­ду ка­мі­са­ра па бе­ла­рус­кіх спра­вах пры На­род­ным ка­мі­са­ры­я­це па спра­вах на­цы­я­наль­нас­цей РСФСР. Ле­там 1918-га быў у па­рад­ку пар­тый­най ма­бі­лі­за­цыі пры­зна­ча­ны ка­мі­са­рам ад­ной з чыр­во­ных ды­ві­зій, але ка­мі­сар­ская кар'­е­ра не за­да­ла­ся: па да­ро­зе да мес­ца служ­бы цяг­нік па­цяр­пеў кру­шэн­не і Чар­вя­ко­ва вы­зва­лі­лі ад па­са­ды "з-за атры­ма­ных уда­раў". Але без спра­вы ён не за­стаў­ся: атры­маў мес­ца за­гад­чы­ка куль­тур­на-асвет­ніц­ка­га ад­дзе­ла ва Усе­ра­сій­скім бю­ро ва­ен­ных ка­мі­са­раў пры УЦВК, пры гэ­тым за­ста­ю­чы­ся чле­нам Цэнт­раль­на­га бю­ро бе­ла­рус­кіх ка­му­ніс­тыч­ных сек­цый пры ЦК РКП(б).

Не дзіў­на, што ка­лі ў Маск­ве пры­ня­лі ра­шэн­не аб ства­рэн­ні не­за­леж­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Са­вец­кай Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­ру­сі, зга­да­лі і пра Чар­вя­ко­ва — пра­ве­ра­на­га та­ва­ры­ша, пе­ра­ка­на­на­га ка­му­ніс­та, які, сам бе­ла­рус, бу­дзе там за свай­го, але не збо­чыць з лі­ніі пар­тыі. Аляк­сандр Ры­го­ра­віч у якас­ці чле­на Ча­со­ва­га ра­бот­ні­ча-ся­лян­ска­га ўра­да на­васт­во­ра­най рэс­пуб­лі­кі ста­віць под­піс на ма­ні­фес­це аб яе ства­рэн­ні і ста­но­віц­ца на­род­ным ка­мі­са­рам асве­ты (як на сён­ня — мі­ніст­рам аду­ка­цыі).

Як вя­до­ма, ССРБ у вер­сіі сту­дзе­ня 1919 го­да пра­іс­на­ва­ла ня­доў­га: у хут­кім ча­се бы­ла ство­ра­на ССР Літ­вы і Бе­ла­ру­сі, у кі­раў­ніц­тве якой не бы­ло ні­вод­на­га бе­ла­ру­са. Чар­вя­коў за­стаў­ся на па­са­дзе на­мес­ні­ка ка­мі­са­ра асве­ты Літ­бел. Рэс­пуб­лі­ка сцяк­ла кры­вёю ў ба­раць­бе з поль­скі­мі ін­тэр­вен­та­мі. Пас­ля па­дзен­ня 9 жніў­ня 1919 го­да Мін­ска, пе­ра­ехаў­шы ў Сма­ленск, Аляк­сандр Ры­го­ра­віч стаў пра­ца­ваць у шта­бе За­ход­ня­га фрон­ту на па­са­дах, звя­за­ных з асве­тай і ідэа­ло­гі­яй, — ка­ра­цей, пад­трым­лі­ваў ба­я­вы дух чыр­во­на­ар­мей­цаў.

Пас­ля вы­зва­лен­ня 11 лі­пе­ня 1920 го­да Мін­ска ад па­ля­каў кар'­е­ра Аляк­санд­ра Чар­вя­ко­ва па­не­сла­ся ўга­ру з ша­лё­най на­ват па тым ча­се хут­ка­сцю: спа­чат­ку стар­шы­ня Мінск­ага гу­берн­ска­га, а пас­ля Бе­ла­рус­ка­га рэ­ва­лю­цый­на­га ка­мі­тэ­та — ор­га­на, на які бы­ло ўскла­дзе­на ад­наў­лен­не са­вец­кай ула­ды на вы­зва­ле­ных тэ­ры­то­ры­ях Бе­ла­ру­сі. 31 лі­пе­ня 1920 го­да Чар­вя­коў ура­чыс­та аб­вя­шчае ад­наў­лен­не дзяр­жаў­нас­ці ССРБ. А 18 снеж­ня 1920 го­да на ІІ з'ез­дзе Са­ве­таў Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Чар­вя­коў быў абра­ны стар­шы­нёй ЦВК і СНК ССРБ (пар­ла­мен­та і ўра­да юры­дыч­на су­ве­рэн­най на той час рэс­пуб­лі­кі). Яму бы­ло 28 га­доў.

Ад шас­ці па­ве­таў да "чыр­во­най Да­ніі"

Тое, якая гэ­та ад­каз­насць — кі­ра­ваць кра­і­най, пра якую яшчэ да ня­даў­ня­га ча­су ні­хто не чуў, якія на­ма­ган­ні трэ­ба пры­клас­ці, каб і з кра­і­най, і з яе кі­раў­ні­ком лі­чы­лі­ся, Чар­вя­ко­ву да­вя­ло­ся зра­зу­мець яшчэ да гэ­та­га афі­цый­на­га пры­зна­чэн­ня, уво­сень 1920-га, ка­лі ў Ры­зе па­ча­лі­ся пе­ра­га­во­ры з Поль­шчай аб за­клю­чэн­ні мі­ру. Бе­ла­ру­саў ту­ды (як бы­ло ўжо і пад­час за­клю­чэн­ня Брэсц­ка­га мі­ру) па­клі­каць не па­лі­чы­лі па­трэб­ным, ха­ця раз­мо­ва ме­ла­ся вес­ці­ся ме­на­ві­та аб па­дзе­ле бе­ла­рус­кіх тэ­ры­то­рый. І Чар­вя­коў на­кі­роў­ва­ец­ца ў Ры­гу амаль ін­ког­ні­та, і там яго ні­хто не хо­ча слу­хаць. "Горш за ўсё, што па­дзел Бе­ла­ру­сі быў ужо прад­вы­зна­ча­ны і што маё доб­рае бе­ла­рус­кае імя скам­пра­мен­та­ва­на на­заўж­ды", — пі­ша ён у Мінск та­ва­ры­шам па Бел­рэў­ка­ме. З-за ня­вы­зна­ча­нас­ці ста­ту­су Чар­вя­ко­ва пе­ра­га­во­ры на час спы­ня­юц­ца: прад­стаў­нік Поль­шчы Ян Домб­скі за­яў­ляе: "Я ба­чу ў спі­се прад­стаў­ні­ка ней­кай мі­фіч­най дзяр­жа­вы. Па­куль мы не пе­ра­ка­на­ем­ся ў за­кон­най сі­ле паў­на­моц­тваў усіх дэ­ле­га­таў, пра­вя­дзен­не пе­ра­га­во­раў лі­чу не­маг­чы­мым..." Чар­вя­коў з'е­хаў, пе­ра­га­во­ры пе­ра­пы­ні­лі, а мір­ны да­га­вор, згод­на з якім "на­шу Ай­чы­ну без на­шае во­лі як тую аў­чы­ну ў шмат­кі па­па­ро­лі", пад­пі­са­лі ў са­ка­ві­ку 21-га. Бе­ла­рус­кая ССР у да­ку­мен­це фі­гу­ра­ва­ла — пад­пі­сац­ца за яе быў упаў­на­ва­жа­ны ўрад РСФСР...

Чар­вя­коў за­стаў­ся кі­раў­ні­ком шас­ці па­ве­таў — вя­лі­кія тэ­ры­то­рыі ўсход­ніх аб­лас­цей бы­лі да­лу­ча­ны да Ра­сіі. І вось тут ён пра­явіў ся­бе як асця­рож­ны і муд­ры па­лі­тык, пад­крэс­лі­вае Сяр­гей Трац­цяк. Раз­мо­ву аб тым, каб вяр­нуць Бе­ла­ру­сі ра­ё­ны Го­мель­шчы­ны, Ма­гі­лёў­шчы­ны, Ві­цеб­шчы­ны ён па­чаў ак­тыў­на вес­ці та­ды, ка­лі ўжо быў утво­ра­ны СССР (у 1922 го­дзе), ка­лі пы­тан­не тэ­ры­та­ры­яль­най пры­на­леж­нас­ці той ці ін­шай рэс­пуб­лі­цы ўжо не ста­я­ла так вост­ра — бо ўсе ж фак­тыч­на бы­лі ў ад­ной дзяр­жа­ве. У спра­ве вяр­тан­ня ўсход­не­бе­ла­рус­кіх тэ­ры­то­рый Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі са­юз­ні­кам Чар­вя­ко­ва вы­сту­піў Ста­лін, удак­лад­няе гіс­то­рык. Пер­шае ўзбуй­нен­не БССР ад­бы­ло­ся ў 1924 го­дзе — тэ­ры­то­рыя ў вы­ні­ку пер­ша­га ўзбуй­нен­ня па­вя­лі­чы­ла­ся да 110 584 км?, а на­сель­ніц­тва — да 4,2 млн ча­ла­век. Дру­гое ўзбуй­нен­не з да­лу­чэн­нем Го­мель­ска­га і Рэ­чыц­ка­га па­ве­таў ад­бы­ло­ся ў 1926 го­дзе. У ста­рых са­вец­кіх пад­руч­ні­ках гэ­та тлу­ма­чы­ла­ся не­аб­ход­нас­цю ўзмац­ніць на­цы­я­наль­на-вы­зва­лен­чы рух на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Але на­са­мрэч бы­ла яшчэ ад­на пры­чы­на — гэ­та быў свое­асаб­лі­вы "прыз" кі­раў­ніц­тву БССР і най­перш Аляк­санд­ру Чар­вя­ко­ву за пос­пе­хі ў раз­віц­ці рэс­пуб­лі­кі. Бо ўжо ў 1926 го­дзе пра­грэс Бе­ла­ру­сі ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі рэс­пуб­лі­ка­мі СССР быў за­ўваж­ны.

Да гэ­та­га ча­су ў рэс­пуб­лі­цы, на тэ­ры­то­рыі якой пад­час пе­ра­пі­су 1897 го­да бы­ло менш як 15 пра­цэн­таў пісь­мен­ных, ужо ства­ры­лі на­цы­я­наль­ны ўні­вер­сі­тэт, пры­зва­ны рых­та­ваць на­цы­я­наль­ныя на­ву­ко­выя і вы­клад­чыц­кія кад­ры. Рас­па­чаў ра­бо­ту Ін­сты­тут бе­ла­рус­кай куль­ту­ры — па­пя­рэд­нік на­цы­я­наль­най Ака­дэ­міі на­вук. Па­спя­хо­ва іш­ла ба­раць­ба з не­пісь­мен­нас­цю. Ся­ля­не ста­лі жыць за­мож­на — рэа­лі­за­цыя ідэі "чыр­вой­най Да­ніі" (пра яе і пра яе эн­ту­зі­яс­та Дзміт­рыя Пры­шчэ­па­ва мы рас­ка­жам у ін­шай пуб­лі­ка­цыі руб­ры­кі) па­ча­ла да­ваць плён. У маі 1925-га на VІІ з'ез­дзе Са­ве­таў БССР Чар­вя­коў пра­мо­віў: "Ба­га­цей, се­ля­нін, зда­бы­вай больш ба­гац­ця, і чым больш ты бу­дзеш ба­га­ты, тым больш ба­га­та бу­дзе на­ша Са­вец­кая ра­бо­ча-ся­лян­ская дзяр­жа­ва". Ак­тыў­на іш­ла бе­ла­ру­сі­за­цыя — лю­дзей прос­та вы­цяг­ва­лі з лап­цей, ад лу­чы­ны, да­ючы зра­зу­мець, што і мо­ва іх­няя — не му­жыц­кая, што яны са­мі вар­тыя леп­шай до­лі.

Усё гэ­та (ка­неш­не, не ад­сту­па­ю­чы ад ге­не­раль­най лі­ніі пар­тыі) Аляк­сандр Чар­вя­коў вы­клаў у пра­грам­ным ар­ты­ку­ле "За Са­вец­кую Бе­ла­русь" (яго пуб­лі­ка­ва­ла "Звяз­да" ў 1927 го­дзе). І дум­кі ў ма­ла­до­га па­лі­ты­ка ся­га­лі да­лё­ка, і ра­зу­мен­не та­го, пра што мы на ўсіх уз­роў­нях га­во­рым сён­ня, у яго бы­ло ўжо та­ды: "Бе­ла­русь зна­хо­дзіц­ца на пе­ра­ход­ным эта­пе ад Ра­сіі да За­ход­няй Еў­ро­пы. У Еў­ро­пе ка­пі­та­ліс­тыч­ная гас­па­дар­ка, якой ня­ма ў Ра­сіі, але ёсць у Бе­ла­ру­сі".

"Пра­вы ўхіл", яко­га не да­ра­ва­лі

Лю­дзі яго ра­зу­ме­лі і лю­бі­лі. Не толь­кі та­му, што ру­піў­ся для іх, але і та­му, што сам, як свед­чы­лі су­час­ні­кі, за­ста­ваў­ся прос­тым ча­ла­ве­кам. "Аляк­сандр Гры­гор'­е­віч, па­ма­га­ю­чы цяг­нуць з гра­зі аў­та­ма­біль, не агле­дзеў­ся, як поў­ны ка­маш на­браў ва­ды... Праў­ду ска­заў­шы, ка­маш то яго быў дзі­ра­вы, дзе­ля ча­го мы і не ра­і­лі лез­ці ў лу­жу", — пі­саў Мі­хась Ча­рот у спра­ва­зда­чы аб ад­ной з па­ез­дак Чар­вя­ко­ва. А Мак­сім Лу­жа­нін згад­ваў: "Свед­кі яго па­да­рож­жа па По­лач­чы­не мо­гуць ус­пом­ніць і па­цвер­дзіць. Ма­шы­ну да­во­дзі­ла­ся час­та спы­няць. Згля­дзеў­шы яе зда­лёк, упо­пе­рак да­ро­гі кла­лі­ся дзядзь­кі і на­кры­ва­лі га­ла­ву па­пе­рай, дзе бы­лі спі­са­ны ўсе му­жыц­кія крыў­ды. І Чар­вя­коў кож­ны раз вы­хо­дзіў сам, браў за­яву, па­ды­маў з зям­лі ча­ла­ве­ка... і пад­во­зіў да вёс­кі ці ра­ё­на".

Усё гэ­та — і не зу­сім са­цы­я­ліс­тыч­ныя рэ­фор­мы, і "прос­тасць" — яму пры­пом­няць вель­мі хут­ка. У 1929 го­дзе Ста­лін вы­сту­піў на кра­са­віц­кім пле­ну­ме ВКП(б) з пра­мо­вай аб пра­вым ухі­ле ў пар­тыі. Цэнт­раль­нае бю­ро КП(б)Б за­гад­вае Чар­вя­ко­ву тэр­мі­но­ва пад­верг­нуць "свае пра­ва­апарт­уніс­тыч­ныя ўста­ноў­кі пра­мой, ра­шу­чай, баль­ша­віц­кай са­ма­кры­ты­цы", і ў снеж­ні ён пі­ша ў "Звяз­ду" па­ка­ян­ны ар­ты­кул "Баль­ша­вісц­кай са­ма­кры­ты­кай вы­пра­вім свае па­мыл­кі". Чар­вя­коў пры­зна­ваў свае дзе­ян­ні ў на­цы­я­наль­най па­лі­ты­цы па­мыл­ко­вы­мі, а эка­на­міч­ныя за­ха­ды, якія пра­во­дзі­лі­ся, — шкод­ніц­кі­мі. Яшчэ праз не­каль­кі дзён ён пі­ша за­яву ў Маск­ву, дзе ста­віць пы­тан­не аб не­маг­чы­мас­ці да­лей­шай пра­цы і сва­ім ад­клі­кан­ні з Бе­ла­ру­сі. Пра­шэн­не стар­шы­ні ЦВК БССР ад­хі­ля­юць: ня­хай, маў­ляў, сам і вы­праў­ляе свае па­мыл­кі.

І пра­цяг­ва­юць цка­ваць. У 1930 го­дзе фаб­ры­ку­ец­ца спра­ва аб "Са­ю­зе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі", у якой фі­гу­ру­юць вы­дат­ныя дзея­чы на­цы­я­наль­най на­ву­кі і куль­ту­ры, мно­гіх з якіх Чар­вя­коў у свой час за­пра­сіў вяр­нуц­ца ў Бе­ла­русь з-за мя­жы. Змі­цер Жы­лу­но­віч, Вац­лаў Лас­тоў­скі, Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч, Усе­ва­лад Іг­на­тоў­скі, Ян­ка Ку­па­ла трап­ля­юць у той ра­ка­вы спіс. А Чар­вя­ко­ва аб­ві­на­вач­ва­юць ні больш ні менш як у па­ту­ран­ні ан­ты­са­вец­кай дзей­нас­ці. У пра­та­ко­ле ХІ­ІІ з'ез­да КП(б)Б, які пра­хо­дзіў у 1930 го­дзе, за­ха­ва­лі­ся з'ед­лі­выя сло­вы сак­ра­та­ра Мінск­ага акруж­ка­ма Ада­ма Сла­він­ска­га: маў­ляў, Чар­вя­коў "лепш раз­бі­ра­ец­ца ў пы­тан­нях Бе­ла­рус­кай са­цы­я­ліс­тыч­най гра­ма­ды і "На­шай Ні­вы", чым у пы­тан­нях ле­ні­ніз­му".

І Чар­вя­коў... ла­ма­ец­ца (ці спра­буе вы­жыць? — не нам су­дзіць). Та­кой аша­ле­лай па­лі­ты­кі ка­лек­ты­ві­за­цыі не пра­во­дзі­ла­ся, пэў­на, ні­дзе ў Са­ю­зе. Рас­ку­лач­ва­лі і вы­во­зі­лі лю­дзей цэ­лы­мі вёс­ка­мі (бо ся­ля­не, дзя­ку­ю­чы па­лі­ты­цы ся­рэ­дзі­ны 20-х, ста­лі за­мож­ны­мі — са­праўд­ны­мі ку­ла­ка­мі)... І ўжо на­васт­во­ра­ныя бе­ла­рус­кія кал­га­сы ра­пар­та­ва­лі аб рэ­корд­ных ура­джа­ях, а Ку­па­ла, так­са­ма па­ла­ма­ны ў 30-м, за­хоп­ле­на пі­саў "Над ра­кой Арэ­сай" ды "Ве­ча­рын­ку ў кал­га­се"...

Не да­па­маг­ло. На­ды­шоў страш­ны 37-ы год, ка­лі ўсім пры­па­мі­на­лі бы­лыя "гра­хі". У чэр­ве­ні рас­па­чы­на­ец­ца ХVІ з'езд кам­пар­тыі Бе­ла­ру­сі. Яе та­га­час­ны кі­раў­нік Ва­сіль Ша­ран­го­віч ужо мае рэ­за­лю­цыю Ста­лі­на: "Не пе­ра­шка­джаць з'ез­ду пра­ка­ціць Чар­вя­ко­ва". Гэ­та зна­чыць — стар­шы­нёй ЦВК яму ўжо не быць. І мож­на прос­та з тры­бу­ны з'ез­да аб­ві­на­ва­ціць яго і ў пра­вым ухі­ле, і ў тым, што не зма­га­ец­ца з во­ра­га­мі на­ро­да, і ў цёп­лых ад­но­сі­нах да "нац­дэ­маў­цаў". Усе ве­да­юць, што на той час гэ­та рас­стрэль­ны пры­га­вор. Але гэ­та ні­ко­га не спы­няе: усе вы­сту­поў­цы (у тым лі­ку і Ша­ран­го­віч) спя­ша­юц­ца вы­ка­заць сваё асу­джэн­не і абу­рэн­не — кож­ны спра­ба­ваў вы­ра­та­ваць ся­бе. Чар­вя­коў пад­ні­ма­ец­ца на тры­бу­ну, але яму не да­юць га­ва­рыць — у пра­та­ко­ле з'ез­да за­фік­са­ва­на, што яго пе­ра­ры­ва­лі больш за сто ра­зоў. У пе­ра­пын­ку ён ідзе ў свой ка­бі­нет... вы­страл... Яму бы­ло 45... Ша­ран­го­віч (яму са­мо­му за­ста­ва­ла­ся жыць не­каль­кі ме­ся­цаў, у са­ка­ві­ку 38-га ён бу­дзе рас­стра­ля­ны) уве­ча­ры аб'­явіць на з'ез­дзе, што Чар­вя­коў скон­чыў жыц­цё са­ма­губ­ствам па "аса­біс­тых ся­мей­ных пры­чы­нах". А ў "Звяз­дзе" на апош­няй ста­рон­цы ў са­мым ні­зе па­ла­сы бу­дзе ла­ка­ніч­на на­пі­са­на: "Учо­ра ў 7 га­дзін ве­ча­ра бы­ло па­ха­ва­на це­ла стар­шы­ні ЦВК БССР А. Г. Чар­вя­ко­ва, які па­кон­чыў жыц­цё са­ма­губ­ствам на аса­біс­тай ся­мей­най гле­бе"...

***

Яго па­ха­ва­лі на Вай­ско­вых мо­гіл­ках. А праз трыц­цаць га­доў пас­ля гі­бе­лі яго іме­нем на­зва­лі ад­ну са ста­ліч­ных ву­ліц.

Ці ду­маў ён пра гэ­та? Ці пра гэ­та ма­рыў, ка­лі вы­во­дзіў наз­ву пра­гра­мы свай­го жыц­ця — "За Са­вец­кую Бе­ла­русь"?

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.