Вы тут

Пытанні інклюзіі абмяркуюць у БДПУ эксперты з 13 краін


25-26 кастрычніка ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: традыцыі і інавацыі”. Канферэнцыя прымеркаваная да 50-годдзя з дня заснавання кафедры дэфекталогіі, якая паклала пачатак развіццю сістэмы падрыхтоўкі педагагічных кадраў для спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі.


Гэта самая маштабная канферэнцыя за ўсю гісторыю яе правядзення. У навуковым мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя эксперты ў галіне адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з трынаццаці краін свету: Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Малдовы, Нарвегіі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Эстоніі. Удзельнікі канферэнцыі, а гэта  больш за 150 чалавек, абмяркуюць вынікі сучасных тэарэтычных даследаванняў у сферы навучання, выхавання і карэкцыйнай работы з асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, абмяняюцца практычным вопытам.

У адкрыцці канферэнцыі прымуць удзел старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Макарына-Кібак, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, прадстаўнік Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар.

У рамках канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне, будуць праведзены круглыя ​​сталы і майстар-класы вядучых спецыялістаў.

Для даведкі:

27 верасня 2018 года на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Душанбэ (Таджыкістан) было падпісана рашэнне аб прысваенні БДПУ статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.