Вы тут

Прэзідэнт наведаў агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»


Перад сустрэчай са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы кіраўнік дзяржавы наведаў агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», стылізаваны пад сядзібу ХІХ стагоддзя. Комплекс створаны Гродзенскім мясакамбінатам. На дагледжанай тэрыторыі плошчай больш за 50 гектараў размясціліся стайня, кузня, дзіцячыя пляцоўкі, заапарк і рэстаран. Летась тут заклалі дэндрапарк, дзе плануецца высадзіць больш за 400 відаў раслін. Вядомыя «Каробчыцы» і конна-спартыўным клубам «Амадэус».


Яшчэ не дайшоўшы да брамы комплексу, беларускі лідар пацікавіўся ў кіраўніцтва Гродзенскай вобласці сітуацыяй у сельскай гаспадарцы. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў расказаў пра недабор збожжа з-за неспрыяльных кліматычных умоў. Адсюль паўстала праблема ў жывёлагадоўлі — забеспячэнне кармамі, якая цяпер вырашаецца.

«Трэба паглядзець, што ў нас у рэзерве. Рэзервы ў краіне добрыя, і, можа быць, пазычыць гродзенцам, каб ім не прыйшлося марнаваць грошы, купляючы зерне. У будучыні яны вернуць гэты доўг», — адказаў кіраўнік дзяржавы.

У самім агратурыстычнам комплексе Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць развіваць сельскія населеныя пункты, не зацыклівацца на гарадах. Цэнтральны пасыл: кіраўніцтву трэба глядзець на ўсе пытанні па-гаспадарску і не замахвацца на землі, дзе гродзенцы ўмеюць гаспадарыць.

Беларускаму лідару далажылі аб развіцці Гродна, аб мясцовай інфраструктуры, дарогах, мастах, развязках, гістарычных будынках.

Пасля Аляксандр Лукашэнка наведаў паветраапорную крытую лядовую пляцоўку дзяржаўнай установы «Хакейны клуб «Нёман» ва ўрочышчы Пышкі, а таксама паветраапорны крыты футбольны манеж аднайменнага футбольнага клуба.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.