Вы тут

Самае цікавае з гутаркі Прэзідэнта і студэнтаў


Першае пытанне падчас гутаркі ад студэнткі гучала так: як кіраўнік дзяржавы ацэньвае змены на Гродзеншчыне? Па словах беларускага лідара, калі ён працаваў у народнай гаспадарцы, то прыязджаў сюды вучыцца — гэта быў вельмі развіты край. Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка стаў Прэзідэнтам і прыбыў сюды, то ўбачыў разруху, таму паставіў задачу: адрадзіць вобласць — і яе адрадзілі.


Уладзімір Пуцін падчас нядаўняга Форуму рэгіёнаў быў уражаны станам Магілёўскай вобласці, на што беларускі лідар заўважыў: Гродзенская б, напэўна, прыемна здзівіла яшчэ больш. Прэзідэнт заклікаў саджаць больш дрэў у Гродне, каб усё было ў зеляніне. Не варта забываць і аб развіцці горада — гэтым пытаннем трэба займацца не толькі кіраўніку дзяржавы, але і самім жыхарам абласнога цэнтра. Прэзідэнт паабяцаў, што будзе часцей прыязджаць у Гродна.

Аляксандр Лукашэнка гатовы падтрымаць ідэю аб стварэнні і развіцці сеткавага ўніверсітэта, які ажыццяўляў бы сваю дзейнасць у дыстанцыйнай форме з выкарыстаннем ІT-тэхналогій. Ён нагадаў, што падобны прынцып закладзены ў стварэнні сеткавага ўніверсітэта ў СНД — аб'яднанне ВНУ краін Садружнасці.

Іншае пытанне ад студэнтаў датычылася неабходнасці атрымання вышэйшай адукацыі. Паводле слоў беларускага лідара, усё залежыць ад матывацыі: каб стаць міністрам, адукацыя патрэбна. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на прафесіяналізм: і без вышэйшай адукацыі можна стаць выдатным спецыялістам у сваёй справе.

Яшчэ адно пытанне датычылася ўвядзення льгот на праезд у грамадскім транспарце. Беларускі лідар не з'яўляецца прыхільнікам ільгот, хоць раней у краіне была адпаведная сістэма. Пазней яе адмянілі, але ўказам Прэзідэнта былі вызначаны тыя, каму сапраўды неабходна дапамога. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што вышэйшым навучальным установам выдзяляюцца сродкі, якімі яны могуць распараджацца. Як варыянт — накіроўваць іх у тым ліку на сацыяльную падтрымку.

На сустрэчы са студэнтамі чарговы раз была закранута тэма службы ў арміі. Ад Прэзідэнта прагучала прапанова: можна адпраўляць студэнтаў у армію на пару месяцаў падчас летніх канікул. Так яны пасля першага курса атрымаюць пачатковую падрыхтоўку, пасля другога — спецыяльную (усё залежыць ад таго, чым хлопец захапляецца, на якой спецыяльнасці навучаецца). Такія стажыроўкі можна працягнуць і на наступных курсах. Аднак пакуль гэта толькі прапанова — цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты, рашэнне яшчэ не прынятае. Галоўнае — вырашыць праблему ўхілення ад тэрміновай службы.

Не спяшацца, імкнуцца не рабіць памылак, не баяцца ставіць перад сабой вялікія мэты, не быць прагным, а дзяліцца — такія наказы даў студэнтам Прэзідэнт у канцы размовы.

На развітанне кіраўніку дзяржавы падарылі сувенір — альбом з гравюрамі знакамітых людзей, чыё жыццё было звязана з Гроднам.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.