Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра самыя актуальныя падзеі выхадных.


1. Беларускія баксёры заваявалі сямнаццаць узнагарод на ХVІ Міжнародным турніры па боксе класа А памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Пераможцамі сталі Яўген Кармільчык (вагавая катэгорыя да 49 кг), Дзмітрый Асанаў (60 кг), Міхаіл Даўгалевец (81 кг), Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг) і Вольга Лушчык (51 кг).

А наогул у міжнародным турніры прынялі ўдзел баксёры з 19 краін, ён стаў тэставым да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.


2. Арына Сабаленка займае 15-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Нагадаем, на мінулым тыдні, перад стартам турніру ў кітайскім Цяньцзіні, Арына была на 11-й пазіцыі, а пасля паражэння ў чвэрцьфінале апусцілася на чатыры радкі.

У першую сотню сусветнага рэйтынга ўваходзяць яшчэ тры беларускія тэнісісткі: Аляксандра Сасновіч займае
31-е месца, Вікторыя Азаранка на 56-й пазіцыі, у Веры Лапко 62-і радок.

На гэтым тыдні Аляксандра Сасновіч выступіць у Маскве ў розыгрышы Кубка Крамля. У спаборніцтвах мужчынскага парнага разраду маскоўскага турніру беларус Максім Мірны згуляе ў дуэце з аўстрыйцам Філіпам Освальдам.


3. Футбалісты зборнай Беларусі правялі чарговыя матчы Лігі нацый. У суботу беларусы перамаглі каманду Люксембурга з лікам 1:0. Учора ўвечары наша каманда прыняла гасцей з Малдовы, а каманда Люксембурга згуляла на сваім полі са зборнай Сан-Марына.

Тым часам футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) саступілі партугальцам 0:3 у кваліфікацыі першынства Еўропы. Нагадаем, раней беларусы згулялі ўнічыю з аднагодкамі з Уэльса — 2:2.

У заключным туры 16 кастрычніка зборная Беларусі будзе сапернічаць з казахстанскімі футбалістамі, якія спачатку буйна прайгралі партугальцам — 0:10, а затым адолелі валійцаў — 1:0. Становішча пасля двух гульнявых дзён: Партугалія — 6 ачкоў, Казахстан — 3, Уэльс — 1, Беларусь — 1.

Барацьбу за выхад у фінальную стадыю кантынентальнага першынства працягнуць па дзве найлепшыя дружыны з 13 квартэтаў, а таксама чатыры наймацнейшыя каманды, што занялі трэція месцы.


4. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў іспанскай «Барселоне» ў дамашнім паядынку групавога этапу Лігі чэмпіёнаў — 21:29. Пасля пяці праведзеных сустрэч у актыве БГК 4 ачкі, ён па-ранейшаму займае 6-е месца ў групе. Наступны матч падапечныя Манола Кадэнаса правядуць 4 лістапада ў Скоп'і супраць македонскага «Вардара».

Мінскі СКА ў дамашнім матчы 2-га раўнда Кубка ЕГФ абыграў партугальскі «Порту» з лікам 25:24. Аднак гэта не дазволіла армейцам прайсці далей з-за паражэння на выездзе з розніцай у пяць мячоў — 29:34.


5. Хакеісты «Дынама-Мінск» саступілі ў авертайме чарапавецкай «Поўначсталі» з лікам 1:2 у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Дамашнюю серыю матчаў у чэмпіянаце КХЛ мінскае «Дынама» завершыць сёння сустрэчай з аднаклубнікамі з Масквы.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Загаловак у газеце: Дома і рынг дапамагае

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.