Вы тут

Мясніковіч: Беларусы і расіяне вераць у поспех саюзнага будаўніцтва


Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі-кірмашу рамёстваў у Магілёве "Горад майстроў", перадае БЕЛТА.


Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыбылі прадстаўнікі 35 расійскіх рэгіёнаў: ад Бранска да Далёкага Усходу, Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі. "Гэта сведчыць аб тым, што людзі вераць у наша саюзнае будаўніцтва, у поспех саюзнага дагавора і нашых саюзных адносін", - упэўнены спікер. "Гэта дарагога каштуе, гэтага не змераць грашамі і кантрактамі", - дадаў ён.

Парламенты дзвюх краін павінны зрабіць усё для таго, каб апраўдаць гэты высокі давер расіян і беларусаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу падзякавала беларускаму боку за цудоўную праграму і гасціннасць. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ўпершыню на Форум рэгіёнаў у Беларусь прыбыла такая прадстаўнічая расійская дэлегацыя, толькі афіцыйных асоб у ёй больш за сто чалавек. А праект "Горад майстроў", паводле слоў Валянціны Мацвіенка, - гэта цудоўная магчымасць для беларусаў і расіян яшчэ бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай адзін аднаго. У выстаўцы-кірмашы прымаюць удзел прадстаўнікі 16 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Асаблівую атмасферу свята ствараюць творчыя калектывы.

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

А калі і падрасце, то не больш чым на 0,5-1 працэнт.

Грамадства

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Неяк ранкам я знайшла ў сябе на кухні некалькі вос. 

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.