Вы тут

Замежныя пасылкі зноў пацяжэюць?


Ліміт бяспошлінных пасылак могуць павялічыць да 200 долараў.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе павялічыць ліміт бяспошлінных замежных пасылак да 200 долараў і 31 кілаграма вагі. Праект адпаведнага ўказа рыхтуецца і будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы. Пра гэта днямі паведаміў міністр сувязі Канстанцін Шульган.


На цяперашнім этапе, паводле яго слоў, гэтая прапанова міністэрства ўзгоднена з поштай. Нагадаем, што абмежаванні на атрыманне тавараў з-за мяжы ў нашай краіне ўвялі з красавіка 2016 года. У цяперашні час у краіне можна атрымаць па пошце тавар на суму не больш за 22 еўра ў месяц і вагой не больш за 10 кілаграмаў. У выпадку перавышэння ліміту прыйдзецца заплаціць пошліну 30 % ад мытнага кошту тавару і не менш за 4 еўра за кілаграм.

Пасля ўвядзення гэтага ліміту бяспошліннага ўвозу інтэрнэт-пакупак з'явілася інфармацыя, што яго могуць перагледзець у сувязі з уніфікацыяй з правіламі ў іншых краінах, якія ўваходзяць у ЕАЭС. Да ўвядзення абмежаванняў у нас ужо быў парог бязмытнага ўвозу на ўзроўні 200 еўра і 31 кілаграма вагі ў месяц.

У Расіі падобны ліміт пакуль што складае 1000 еўра і 31 кілаграм у месяц. Але ў канцы 2017 года Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі было зацверджана рашэнне знізіць ліміт бяспошліннага ўвозу з 1000 да 500 еўра з 2019 года, а затым да 200 еўра — з 2020-га.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

Мінздароўя зацвердзіла канцэпцыю маніторынгу псіхалагічных рызык медработнікаў.

Грамадства

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Неабходна было даць адпор ворагу на ідэалагічнай ніве.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра ядомае і вядомае.