Вы тут

За тры гады чатыры інавацыі. Як змяніўся тэкстыльны брэнд «Палессе»


У гэтым годзе на фабрыцы прайшлі значныя змены: ад лагатыпу да машыннага абсталявання. Як ідуць справы адноўленага “Палесся”, і што чакае спажыўца, на международнай выставе-кірмашы BeltexIndustry ў Мінску распавяло кіраўніцтва фабрыкі.


Первая змена — ребрэндзінг. “Стары брэнд цалкам не знік, змянілася толькі форма падачы гандлёвай маркі. Новы стыль падкрэсліў асаблівасць “Палесся”: натхненне самабытнасцю і сілай месца. У гэтым годзе нам 50, мы ўдыхнулі новае жыццё ў брэнд”, — кажа галоўны маркетолаг Ірына Агурцова. Этап распрацоўкі і змены фірменнага стылю пачаўся ў лістападзе 2017-га, а ў лютым 2018-га “Палессе” прадставіла новую канцэпцыю брэнда. “Натхненне быць сабой” — слоган і матывацыя для развіцця трыкатажнай фабрыкі. А новы лагатып адлюстроўвае прамені сонца, якое ўсходзіць праз туман, што дапаўняецца стрыманымі стыльнымі колерамі.

Па Беларусі ў “Палесся” 42 магазіна і вялікая колькасць фірменных секцый. “Мы прысутнічаем і ў раённых, малых гарадах, і ў буйных. Мы будуем сваю камерцыйную палітыку ў Беларусі праз фірменны гандаль”, — адзначыла генеральны дырэктар прадпрыемства Таццяна Лугіна. Па яе словах, 92% пражы і 35%-40% верхняга трыкатажа ААТ “Палессе” ідзе на экспарт. Але з кожным годам усё цяжэй канкурыраваць. “Сур’ёзны канкурэнт па атрыманнi заказаў сёння — Бангладэш за кошт таннай працоўнай сілы. У гэтым годзе мы выйшлі на нямецкі рынак, тут асаблівыя патрэбы і заказчык”, — тлумачыць дырэктар.

Прадпрыемства вырабляе папяровыя конусы для намотвання пражы, якiм на постсавецкай прасторы аналагаў няма, ёсць толькі ў Турцыі і невялікая вытворчасць у Італіі. Таццяна Лугіна распавядае: “За апошнія тры гады — чатыры інавацыныя праекты. Мы паспяхова засвоілі вытворчасць трыкатажых бясшоўных вырабаў. Для яе патрэбен толькі праграміст, а машына ўсё зробіць сама. Вызваліўшыяся кадры мы накіравалі на выраб фантазійнай пражы”.

Пінскае прадпрыемства — адзінае ў рэспубліцы, што выпускае такую пражу. Для стварэння пражы з розных па структуры і колеры нітак сапраўды патрэбна фантазія: букле, стужкавая, пампонная, з люрэксам, твідавая. Раней рукадзельніцы куплялі толькі  імпартную пражу. Пінская фантазійная пража з годнасцю канкурыруе з ім і па цане, і па якасці. На пачатку года прадпрыемства заключыла кантракт з італьянскай фірмай, ў маі — сабрала абсталяванне. А ўжо за ліпень “Палессе” вырабіла шэсць тон навінкі. У праекце рабіць сумесныя пражы і купіць новае ўнікальнае машыннае абсталяванне.

На адкрыцці выставы BeltexIndustry, якое адбылося 2 кастрычніка, “Палессе” прадставіла модную калекцыю “Аднойчы” выкананую ў пастэльных адценнях і мностве трыкатажных фактур. Для дызайнера Дзіяны Канашэнкавай гэта — дэбют. “Калекцыя натхнёная вандроўкай у Італію, элементамі вітражнага шкла, каляровымі спалучэннямі, архітэктурай краіны. Галоўны пасыл — кожны чалавек — індывідуальнасць, і яе варта паказваць. “Аднойчы” таксама і пра настрой.

Вядучы маркетолаг і стыліст Ірына Агурцова, дадае: “Мы асноўваліся на тым, што будзе модным у трыкатажы ў наступным годзе. Беларусь на сусветным рынке асацыюецца з натуральнымі тканінамі і колерамі, таму у нас атрымаўся цікавы кантраст яркага і натуральнага. Калекцыя будзе часткова запушчана ў масавую вытворчасць”.

“Палессе” вырабляе трыкатажную прадукцыю для беларускіх спартсменаў. Напрыклад, у гэтым годзе Дар’я Домрачава выступала на Алімпіядзе ў шапцы и рукавіцах “Палесся”. Дырэктар Таццяна Лунгіна праінфармавала, што на прадпрыемстве рыхтуюць і да Еўрапейскіх гульняў.

Выстава-кірмаш BeltexIndustry, дзе прадстаўлена “Палессе” і іншыя брэнды Беларусі і краін блізкага замежжа, праходзіць у «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14) да 5 кастрычніка. Гэта дзелавая пляцоўка для пакупак, прэзентацый новых калекцый, бізнес-сустрэч і b2b (бізнес-бізнес) камунікацый. BeltexIndustry прапаноўвае шырокую адукацыйную і модную праграму, а спажыўцу тут можна набыць тканіну, адзенне з трыкатажу, галаўныя ўборы, мехавыя вырабы, абутак і галантарэю.

Надзея Мархель

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

Мінздароўя зацвердзіла канцэпцыю маніторынгу псіхалагічных рызык медработнікаў.

Грамадства

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Неабходна было даць адпор ворагу на ідэалагічнай ніве.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра ядомае і вядомае.