Вы тут

«За тры гады рэальна падняць прадпрыемства на вельмі высокі ўзровень»


Што дае Указ № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый»?

Дакумент днямі падпісаў кіраўнік дзяржавы, пра што паведамлялі ў прэс-службе беларускага лідара. У гэтым матэрыяле мы растлумачым, якія галоўныя інструменты і механізмы аздараўлення атрымалі неплацежаздольныя арганізацыі. Акрамя таго, мы сабралі меркаванні людзей, якім трэба будзе непасрэдна працаваць з новым указам.


Такім чынам, галоўныя пастановы дакумента наступныя. Па-першае, у дачыненні да неплацежаздольных сельгасарганізацый не будзе праводзіцца працэдура банкруцтва, калі працэс ужо запушчаны, то ён спыняецца.

Па-другое, фінансавае аздараўленне неплацежаздольных сельгасарганізацый будзе ажыццяўляцца ў дасудовым парадку, у сувязі з чым старшыні райвыканкамаў атрымліваюць шырокія паўнамоцтвы.

Акрамя таго, найважнейшы момант заключаецца ў тым, што калі сельгасарганізацыя перадаецца ў арэнду або давернае кіраванне, то работнікі захоўваюць працоўныя адносіны на аснове ўмоў дагавораў. Гэта не датычыцца толькі кіраўніка, яго намеснікаў і галоўнага бухгалтара.

На думку старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Паўла НАЙДЗёНА, гэта робіцца для падтрымкі работнікаў. «Я думаю, гэта своечасовы ўказ. Зараз той час, калі ўсе названыя прэферэнцыі для вяскоўцаў, работнікаў гэтых прадпрыемстваў — гэта гарантыя таго, што яны не застануцца без працы», — сказаў ён.

Таксама ва ўказе замацавана павелічэнне статутнага фонду гаспадарчага таварыства ў межах сумы запазычанасці, якая ўтварылася, з перадачай акцый (або доляй у статутным фондзе) ва ўласнасць крэдытора. Антыкрызісны кіраўнік ААТ «Дварэцкі» Іван ГРЫЦКЕВІЧ растлумачыў сэнс такога механізма:

«Я так разумею, калі, напрыклад, выпусціць дадатковыя акцыі на суму запазычанасці, то аўтаматычна гаспадарка не будзе банкрутам, таму што каэфіцыент нармалізуецца і запазычанасці як такой ужо не будзе, паколькі за яе выпусцілі акцыі, якія атрымаў крэдытор. Па сутнасці, доўгу няма, а крэдытор становіцца акцыянерам», — растлумачыў спецыяліст.

Ён дадаў, што гэта асабліва актуальна для тых гаспадарак, якія знаходзяцца ў банкруцтве, аднак маюць абаротныя сродкі. У такім выпадку крэдытор будзе ўпэўнены ў тым, што атрымае свае дывідэнды.

Яшчэ ў дакуменце існуе даволі незвычайная заахвочвальная мера: калі кіраўнік паспяхова выконвае бізнес-план, Прэзідэнт можа сваім рашэннем бязвыплатна перадаць яму акцыі арганізацыі ў колькасці не больш за 25 % плюс адна акцыя (доля ў памеры не больш за 25,01 % статутнага фонду).

З гэтай нагоды Іван Грыцкевіч падкрэсліў: тут гаворка ідзе не пра антыкрызіснага кіраўніка, а менавіта пра кіраўніка прадпрыемства. Тут жа ўзнікае пытанне: цяпер у некаторых прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў працэдуры банкруцтва, проста няма дырэктара, а антыкрызісны кіраўнік не можа прэтэндаваць на акцыі. Хто тады ў выпадку поспеху атрымае ўзнагароду? Спецыяліст сказаў, што гэты аспект, напэўна, стане зразумелы пасля таго, як указ пачне рэальна працаваць.

Яшчэ адну асаблівасць указа адзначыў першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый ЗАХАРЧУК:

«Даецца магчымасць кіраўніку прадпрыемства пачаць з чыстага ліста. Указам прадугледжана адтэрміноўка ўсіх плацяжоў на тры гады, а таксама растэрміноўка на пяць гадоў усіх наяўных даўгоў, якія былі да таго. Увогуле, усё даволі прымальна».

Дарэчы, пры гэтым працэнтная стаўка па крэдытах можа быць зніжана да 1,5 % гадавых.

На яго думку, дакумент — добры, але тут самае галоўнае пытанне заключаецца ў падборы кадраў. «Калі трапляе прадпрыемства пад дзеянне гэтага ўказа, то павінен прыйсці ўпэўнены і граматны чалавек, які разумее спецыфіку цяперашняй сітуацыі. Бо за тры гады рэальна падняць прадпрыемства на вельмі высокі ўзровень», — падзяліўся ўласным меркаваннем спецыяліст.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.