Вы тут

Мікрааўтобусы з айчыннай прапіскай


Яшчэ нашы распрацоўшчыкі падрыхтавалі невялікі фургон з суцэльнаметалічным кузавам.

Мінскі аўтамабільны завод у лістападзе запусціць у Брэсце першую серыйную вытворчасць мікрааўтобусаў і фургонаў. Машыны будзе вылучаць даступны кошт, а арыентаваны яны будуць на ўнутраны рынак, расказалі ў прэс-службе гэтага прадпрыемства.


Зборачная вытворчасць разгорнецца на свабодных плошчах акцыянернага таварыства «Брэстмаш». Для гэтага ўжо выдзелены і падрыхтаваны неабходны ўчастак. Будаўнікі папрацавалі над дахам і фасадам, а ў самім цэху ўстанавілі тэхнічныя перагародкі. Акрамя зборачнай пляцоўкі, арганізавана стаянка для гатовых аўтамабіляў, прадугледжаны і склад для камплектуючых.

Мінскі аўтазавод рэалізуе такі смелы праект за кошт уласных інвестыцый. «Разглядаліся розныя варыянты фінансавання, у тым ліку прыцягненне пазыковых сродкаў. Але было вырашана рабіць усё сваімі сіламі і рэсурсамі, што павінна станоўча адбіцца на інвестыцыйнай прывабнасці праекта», — адзначылі на заводзе.

Першым пойдзе ў серыйную вытворчасць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ 281, прататып якога ўжо прайшоў усе неабходныя выпрабаванні. Даўжыня навінкі складае 6 метраў, шырыня — 2,1 метра, вышыня — 2,8 метра, а колавая база — 3,57 метра. На заводзе прадугледзелі некалькі варыянтаў салона — ад грузавога да пасажырскага, у якім 16 сядзенняў без уліку месца кіроўцы. Аўтамабіль мае пяць дзвярэй, уключаючы адны ссоўныя, а ўнутры прадугледжаны кандыцыянер, круіз-кантроль, сістэма навігацыі і магнітола. Мікрааўтобус абсталяваны антыблакавальнай сістэмай і электроннай сістэмай размеркавання тармазных намаганняў. Пасажырскія дзверы — ссоўныя. Першыя аўтамабілі атрымаюць турбадызельныя маторы JАС класа Еўра-5 магутнасцю 150 конскіх сіл і механічную каробку перадач.

Акрамя таго, распрацаваны грузавы фургон МАЗ-365022 з суцэльнаметалічным кузавам і інтэграванай у яго рамай. Памеры машыны такія ж, як і ў мікрааўтобуса. Максімальная маса дасягае 4050 кілаграмаў.

У будучыні будзе праводзіцца работа па лакалізацыі вытворчасці. У гэтым працэсе будуць удзельнічаць холдынгі «БелаўтаМАЗ» і «Аўтакампаненты», канцэрн «Белнафтахім» і іншыя. Пры выпуску аўтамабіляў прыярытэт будуць аддаваць толькі якасным беларускім кампанентам.

«Вытворчасць мікрааўтобусаў стане для Мінскага аўтамабільнага завода новым кірункам, які дазволіць дыверсіфікаваць структуру продажаў і ў перспектыве пашырыць рынкі збыту, — адзначылі на прадпрыемстве. — У будучыні ў мікрааўтобусах знойдуць прымяненне розныя беларускія камплектуючыя. Па сутнасці, мы пачнём выпускаць арыгінальны мікрааўтобус МАЗ, які будзе вылучацца якаснымі кампанентамі, даступнай цаной і гарантаваным сэрвісным абслугоўваннем».

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.