Вы тут

Урад рыхтуе прапановы для далейшага развіцця будаўнічай галіны


Урад Беларусі рыхтуе прапановы для далейшага развіцця будаўнічай галіны, паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.


На пасяджэнні разглядаецца праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Са справаздачай аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні эфектыўнага функцыянавання будгаліны выступіла Мінбудархітэктуры.

Сяргей Румас нагадаў, што ў лістападзе адбудзецца семінар-нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы па пытаннях павышэння эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Запланавана справаздача ўрада аб выпраўленні сітуацыі ў галіне з прадстаўленнем канкрэтных прапаноў па яе далейшым развіцці.

"Яшчэ ў 2013 годзе работа будаўнічага комплексу была падрабязна разгледжана на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Усе неабходныя рашэнні прыняты і рэалізоўваюцца. Разам з тым умовы работы як на знешніх, так і на ўнутраным рынках дынамічна мяняюцца, што, безумоўна, уплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў цэлым і будаўнічага комплексу ў прыватнасці. Мы павінны адэкватна, а самае галоўнае - своечасова рэагаваць на гэтыя змяненні", - падкрэсліў кіраўнік урада.

"За мінулы час мы істотна нарасцілі вытворчыя магутнасці будаўнічага комплексу - як падрадных прадпрыемстваў, так і арганізацый прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, істотна павялічылі кадравы патэнцыял галіны. Але сёння, зыходзячы з прадстаўленых дакументаў, гэты патэнцыял выкарыстоўваецца недастаткова эфектыўна", - лічыць прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, створаныя ў краіне ўмовы даюць магчымасць выкарыстоўваць новыя кропкі росту і адысці ад залежнасці ў бюджэтным фінансаванні. Прынятыя ўрадам і Нацбанкам меры па стрымліванні інфляцыі пашырылі доступ да рэсурсаў камерцыйных банкаў на даволі камфортных умовах. З улікам таго Сяргей Румас лічыць магчымым больш шырокае выкарыстанне магчымасцей банкаўскай сістэмы пры будаўніцтве сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

На пасяджэнні ва ўрадзе абмяркоўвалася таксама нарошчванне экспарту будаўнічых паслуг і яго далейшая дыверсіфікацыя.

Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу, што для ацэнкі эфектыўнасці работы будгаліны павінны быць дакладныя, зразумелыя і абгрунтаваныя крытэрыі. У цэнтры ўвагі застанецца і вырашэнне жыллёвага пытання - размова ідзе аб тым, каб забяспечыць ва ўстаноўленыя тэрміны жыллём усе шматдзетныя сем'і, якія больш за адзін год стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Акрамя таго, у парадку дня сённяшняга пасяджэння пытанне аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па развіцці рынку авіяцыйных перавозак, павышэнні яго прывабнасці для насельніцтва і развіцці транзітнага патэнцыялу краіны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

Мінздароўя зацвердзіла канцэпцыю маніторынгу псіхалагічных рызык медработнікаў.

Грамадства

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Неабходна было даць адпор ворагу на ідэалагічнай ніве.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра ядомае і вядомае.