Вы тут

НАН Беларусі запрашае ў віртуальны тур па запаведных тэрыторыях


Вучоныя і спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах распрацавалі новы сайт “Запаведныя тэрыторыі Беларусі. Віртуальны тур”.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Мэта распрацоўкі — прасоўванне экалагічнага і зялёнага турызму ў Беларусі. На сайце можна атрымаць поўную і актуальную інфармацыю аб нацыянальных парках, заказніках, помніках прыроды, аб'ектах турыстычнай інфраструктуры, якія размешчаны побач з такімі тэрыторыямі (пра экалагічныя сцежкі, турыстычныя маршруты, аграсядзібы, базы адпачынку і іншыя ). Дзякуючы магчымасцям віртуальнага тура кожны жадаючы можа атрымаць асалоду ад пейзажных і панарамных здымкаў запаведных месцаў нашай краіны, а кожны патэнцыйны турыст зможа выбраць для наведвання тыя прыродныя тэрыторыі, якія для яго найбольш цікавыя.

Прэзентацыя новай распрацоўкі беларускіх вучоных будзе праходзіць у рамках 25-ай Міжнароднай турысцкай выставы “Турбізнес—2018”, якая адбудзецца 26—28 верасня па адрасе: Мінск, пр-т Пераможцаў, 14.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

Эксперт: Да новага года рост цэн на нерухомасць спыніцца

А калі і падрасце, то не больш чым на 0,5-1 працэнт.

Грамадства

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Як і хто дапамагае змагацца з восамі ў кватэры?

Неяк ранкам я знайшла ў сябе на кухні некалькі вос. 

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.