Вы тут

На БЧ распачынаецца фотаконкурс “Мой родны кут, як ты мне мілы!”


З 24 верасня па 30 лістапада сярод работнікаў магістралі праводзіцца фотаконкурс “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, прысвечаны Году малой радзімы. Ён арганізаваны з мэтай выхавання ў чыгуначнікаў пачуцці патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, яе гістарычнага мінулага і прыроднай прыгажосці роднага краю, а таксама захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.


Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: "Мой родны кут назаўжды ў маім сэрцы!” (тэматыка фотаработ звязана з гісторыка-культурнай і духоўнай спадчынай малой радзімы, яе прыроднай разнастайнасцю, эпізодамі з ваеннага і пасляваеннага жыцця, вядомымі людзьмі, у тым ліку былымі работнікамі чыгуначнага транспарту), “Сваёй працай мы ўславім цябе, малая радзіма!” (тэматыка звязана з выкананнем работ па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на малой радзіме, у тым ліку работнікамі Беларускай чыгункі), "З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны... “ (тэматыка работ адлюстроўвае ўзаемасувязь чыгуначнага транспарту з малой радзімай (дапускаецца выраб фотакалажаў, а таксама камп’ютарная апрацоўка фатаграфій).

Да ўдзелу прымаюцца фатаграфіі як у каляровым, так і ў чорна-белым выкананні памерам 20×30 см, надрукаваныя ва ўмовах прафесійнай фоталабараторыі.

За перамогу ў намінацыях прысуджаюцца 1, 2 і 3 месцы з узнагароджаннем памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Работы высылаюцца на адрас рэдакцыі газеты “Чыгуначнік Беларусі” (220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2) з пазнакай "Фотаконкурс” і указаннем намінацыі не пазней за 30 лістапада.

Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс з парушэннем тэрміну падачы заявак, вырабленыя на струйных і лазерных офісных прынтарах, а таксама без выходных дадзеных аўтара да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Інфармацыя аб фотаконкурсе, палажэнне аб яго правядзенні даступныя ў інтэрнэце па адрасе www. rw.by, у раздзеле Прэс-центр-> Конкурсы.

Пасяджэнне конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў адбудзецца да 14 снежня.

Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца: арыгінальнасць сюжэту фотаздымка, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі, мастацкія і тэхнічныя якасці фотаздымка.

Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў газеце “Чыгуначнік Беларусі” і на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

Мінздароўя зацвердзіла канцэпцыю маніторынгу псіхалагічных рызык медработнікаў.

Грамадства

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Неабходна было даць адпор ворагу на ідэалагічнай ніве.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра ядомае і вядомае.