Вы тут

Стаўка рэфінансавання пакуль не мяняецца


Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Гэта рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 19 верасня, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.


«Гадавая інфляцыя адпавядае прагнознай дынаміцы. У далейшым рост цэн будзе складвацца блізу ўстаноўленай на 2019—2020 гады мэты ў 5 %. Перашкод для гэтага з боку ўнутранай эканомікі не назіраецца. Пэўныя праінфляцыйныя рызыкі фарміруюцца з боку знешнеэканамічных умоў, якія пагаршаюцца, і ўзросшай нявызначанасці іх далейшага развіцця», — адзначылі ў Нацбанку.

У жніўні прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні склаў 5 %. Па выніках 2018 года, інфляцыя чакаецца каля 5,5 % пры мэтавым паказчыку не больш за 6 %.

Унутраны попыт аказвае ўмеранае ўздзеянне на дынаміку цэн. З боку знешняга сектара праглядаецца некаторае ўзмацненне інфляцыйнага ціску, звязанага ў першую чаргу з чаканым паскарэннем інфляцыйных працэсаў у Расіі.

Для стрымлівання інфляцыйнага ціску з боку знешняга сектара і дасягнення мэтавага паказчыка па інфляцыі спатрэбіцца захаванне дэзінфляцыйнага характару манетарных умоў.

«Захаванне стаўкі рэфінансавання на бягучым узроўні накіравана на падтрыманне манетарных умоў, якія забяспечваюць знаходжанне інфляцыі блізу мэтавага ўзроўню 5 % у 2019—2020 гадах», — праінфармавалі ў Нацбанку.

Наступнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 19 снежня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM?