Вы тут

Працягваецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан


Учора распачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан. Каля трапа самалёта ў міжнародным аэрапорце імя Іслама Карымава беларускага лідара сустракалі прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, міністр замежных спраў Абдулазіз Камілаў.


Адразу пасля прылёту ў Ташкент Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да Манумента Незалежнасці і гуманізму і помніка Першаму Прэзідэнту Узбекістана Ісламу Карымаву, паведамляе БелТА.

У Ташкенце сёння кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу ўдзеляць пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбекістане тэхнікі.

На перагаворах таксама будзе абмяркоўвацца ўмацаванне ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў — ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова пойдзе аб развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўнага інструмента нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў. Плануецца, што прэзідэнты абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах і галінах.

Кіраўнікі дзяржаў плануюць наведаць беларуска-ўзбекскае прадпрыемства «Амкадор-Агратэхмаш» і выстаўку беларускіх вытворцаў Made іn Belarus.

Загаловак у газеце: Афіцыйны візіт ва Узбекістан

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.