Вы тут

Зборныя Беларусі і Малдовы згулялі ўнічыю ў матчы другога тура


Сустрэча на стадыёне «Зімбру» ў Кішынёве так і засталася без забітых мячоў — 0:0. Хоць адкрыць лік мелі шанцы абедзве каманды. Калі ў першым тайме ініцыятыва была на баку гаспадароў, то ў другім беларусы перахапілі перавагу ў валоданні мячом.


— Гульня была з пераменным поспехам: момантамі гаспадары валодалі ініцыятывай, момантамі мы, — каментуе матч галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар КРЫВУШЭНКА. — Адчуваліся напружанне, адказнасць: гульня была да мяча, але, на жаль, забіць яго не ўдалося. Атакуючыя дзеянні не зусім атрымаліся ў нас, таму вынік заканамерны. Мне падалося, што ў першым тайме хлопцы былі заціснутыя, я папрасіў, каб яны трошкі расслабіліся, асабліва ў зоне атакі. Сказаў, каб злавілі кураж, правялі ўзаемадзеянні, над якімі працавалі. Магчыма, гэтыя словы іх трошкі разняволілі. Нічыя на выездзе — гэта не самы дрэнны вынік. Наколькі я ведаю, зборная Малдовы таксама ставіць задачу выхаду далей. Усё яшчэ залежыць ад нас: гуляць дзве гульні з Люксембургам, Малдовай, Сан-Марына. Усё яшчэ ў нашых руках, — зазначыў настаўнік.

У той жа вечар у групе 2 дывізіёна D каманда Люксембурга ўпэўнена перайграла Сан-Марына — 3:0 і з шасцю ачкамі ўзначаліла турнірную табліцу. Трэці тур у Лізе нацый адбудзецца 12 кастрычніка, зборная Беларусі згуляе ў гэты дзень дома з Люксембургам.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...