Вы тут

Разгарніся, душа!


Пра гарманістаў з вёскі Меркулавічы Васіля Казлова і Любоў Галубіцкую ведае, бадай, кожны жыхар Чачэрскага раёна. Нягледзячы на адсутнасць прафесійнай адукацыі, яны сталі сапраўднымі віртуозамі ігры на гэтым інструменце і нават папулярнымі артыстамі свайго рэгіёна: без Васіля і Любові не праходзіць ніводнае вясковае свята альбо фестываль. Пра такіх талентаў кажуць: музыкі ад Бога. Нават не верыцца, што яны не ведаюць нот, іграюць толькі на слых і па памяці. Дзякуючы дуэту — а Васіль і Любоў часта разам (як на гэтым здымку) выконваюць народныя найгрышы, песні, танцы — захавалася і «Меркулавіцкая кадрыля», шэдэўр бытавых танцаў Пасожжа.


Васіль Казлоў першы раз узяў у рукі гармонік у пяцігадовым узросце, бо ў бацькоўскім доме было некалькі інструментаў — бацька быў найлепшым гарманістам. Цяпер Васіль Васільевіч працуе акампаніятарам у Меркулавіцкім сельскім Доме культуры.

Любоў Галубіцкая нарадзілася ў Хойніцкім раёне, пасля інстытута прыехала ў Меркулавічы працаваць настаўнікам нямецкай мовы. Пра сваё захапленне гармонікам яна кажа: «У пятым класе я прасіла ў маці купіць мне інструмент, нават плакала! Купілі толькі ў сёмым, калі мне ішоў чатырнаццаты год». Цяпер Любоў Аляксандраўна на пенсіі, але як музыкант працуе ў Музеі хлеба ў суседняй вёсцы.

Мне пашанцавала паслухаць, як меркулавіцкія гарманісты выконваюць беларускія побытавыя танцы: «картузэ», «суботу», «матлёт», «на рэчаньку», «карапэт», «базар», «падэспань», «чачэрскую польку». І вядома, сямікаленную «меркулавіцкую кадрылю».

Анатоль Кляшчук

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.

Грамадства

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

Як сацыяльная рэклама змяняе стаўленне да бяздомных жывёл

«Не кідай мяне на лецішчы», «Я таксама хачу сустрэць Новы год дома» — такія кранальныя словы бачылі жыхары Масквы на білбордах з сацыяльнай рэкламай пра бяздомных жывёл.

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.