Вы тут

Крутой: Трэба павысіць адаптацыю беларускай эканомікі да знешніх шокаў


Трэба павысіць адаптацыю беларускай эканомікі да знешніх шокаў. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой.


Дзмітрый Круты падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць новую якасць эканамічнага росту. Сур'ёзны ўплыў на эканоміку аказваюць знешнія ўмовы, таму трэба павысіць адаптацыю беларускай эканомікі да знешніх шокаў. "Ваганні расійскага рубля ў апошні час сур'ёзна ўплываюць на макраэканамічныя паказчыкі, мы гэтую залежнасць, натуральна, павінны паменшыць. Калі гаварыць аб унутраным попыце і рынку, то застарэлыя праблемы закрэдытаванасці прадпрыемстваў, не заўсёды эфектыўнага размеркавання эканамічных рэсурсаў таксама пакуль нікуды не зніклі, і мы павінны над імі вельмі сур'ёзна працаваць", - лічыць міністр.

На парадку дня працы міністэрства застаюцца і іншыя пытанні - праца з прадпрымальніцтвам, інтэграцыйнае ўзаемадзеянне, патэнцыйнае ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (эканамічныя рызыкі і выгады).

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас прадставіў сёння калектыву Міністэрства эканомікі новага кіраўніка.

Дзмітрый Крутой пачаў сваю кар'еру ў 2003 годзе ў якасці інжынера кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Працаваў вядучым, галоўным эканамістам сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі. У Міністэрстве эканомікі - з 2006 года. Быў намеснікам начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі, затым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў - начальнікам упраўлення ляснога комплексу.

У 2014 годзе прызначаны намеснікам міністра эканомікі, у 2017 годзе - першым намеснікам міністра.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.