25 Верасень, аўторак

Вы тут

Мову “з нуля” будуць асвойваць у Міжнароднай школе беларусістыкі


IV Міжнародная летняя школа беларусістыкі стартуе 20 жніўня ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (РІВШ). Яе слухачамі стануць прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Італіі, Латвіі, Венгрыі, ЗША і Кітая.


Навучанне пройдзе па трох праграмах “А”, “В” і “С”, разлічаных на розны ўзровень моўнай падрыхтоўкі і ведаў удзельнікаў. Акрамя таго, прадугледжаны асобныя групы для тых, хто вывучае беларускую мову “з нуля”, а таксама індывідуальныя заняткі па ўдасканаленні моўных навыкаў для слухачоў “прасунутага ўзроўню”.

На працягу двух тыдняў госці школы будуць аналізаваць гістарычную і культурную спадчыну Беларусі ў фармаце работы дыскусійных груп, майстар-класаў, экскурсій і інш. Таксама вучэбная праграма ўключае 16 лекцыйных і 40 практычных заняткаў па фанетыцы, граматыцы, развіццю вуснай і пісьмовай мовы. У якасці лектараў выступяць вядомыя беларускія даследчыкі, якія пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.

Культурная праграма для замежных гасцей уключае наведванне музеяў-запаведнікаў "Заслаўе", "Нясвіж", Нацыянальнага гістарычнага музея, музея НАН Беларусі і іншых.

Урачыстае закрыццё Міжнароднай летняй школы беларусістыкі пройдзе ў апошні  дзень лета. На цырымоніі адбудзецца ўручэнне слухачам імянных сертыфікатаў аб паспяховым заканчэнні навучання.

Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.