Вы тут

Зборнік кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову пакажуць у Пекіне


У выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” выйшаў зборнік ”Подых усходняга схілу” класіка кітайскай літаратуры Су Шы, чые творы ўпершыню ў Беларусі выходзяць асобнай кнігай.


Су Шы – паэт XI стагоддзя, аднак і сёння яго вершы прыцягваюць увагу тых, хто любіць вобразнае слова, напоўненае глыбокім сэнсам і філасофіяй. Пераклады на беларускую мову зрабілі Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вераніка Жукавец, Навум Гальпяровіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

Прэзентацыя сборніка адбудзецца падчас удзелу дэлегацыі беларускіх кнігавыдаўцоў у Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы Bеіjіng Іntеrnаtіоnаl Bооk Fаіr (BІBF 2018), які пройдзе с 22 па 26 жніўня.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністерства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

mininform.gov.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...