20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

У Пінску заведзена справа на ўрача за неаказанне своечасовай дапамогі


Пінская міжраённая пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да ўрача агульнай практыкі па факце неаказання медыцынскай дапамогі пацыенту, што прывяло па неасцярожнасці да яго смерці, паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.


Мужчына працаваў урачом-тэрапеўтам прыёмнага аддзялення ў Пінскай цэнтральнай бальніцы. Падчас дзяжурства ў ноч з 11 на 12 лютага ён без паважных прычын не аказаў прадугледжаную клінічнымі пратаколамі медыцынскую дапамогу хвораму 1976 года нараджэння. У той жа дзень у палаце пацыент памёр.

Была прызначаная камісійных судова-медыцынская экспертыза, якая высветліла правільнасць аказання (неаказання) медыцынскай дапамогі з боку медработнікаў бальніцы. Пракуратура ўзбудзіла ў дачыненні да ўрача крымінальную справ ч.2 ст.161 КК.

Для расследавання крымінальная справа накіраваная ў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.